Чарчэнне
Креслення. Підручник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.М.Виноградов
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2014
- Сторінок: 216
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
Перад вамі падручнік па новым прадмеце — «Чарчэнне», які забяспечвае вывучэнне рознай графічнай інфармацыі пра аб’екты і з’явы навакольнага свету.
На аснове навуковых уяўленняў, сістэмы канструктарскай дакументацыі і іншых даных чарчэнне дае чалавеку пэўны мінімум адукацыі, які дазваляе яму арыентавацца ў шырокім коле графічных інфармацыйных сродкаў. Яно фарміруе навыкі графічнай дзейнасці, развівае прасторавыя ўяўленні, дазваляе далучыцца да графічнай культуры грамадства.
Асобае месца ў чарчэнні адведзена чарцяжу як асноўнаму дакументу на вытворчасці.
«Чарчэнне» ў IX класе — вучэбны прадмет, які сістэматызуе атрыманую раней інфармацыю аб графічных відарысах. Яго вывучэнне дазволіць вам сфарміраваць цэласную сістэму ведаў аб правілах выканання чарцяжоў, эскізаў, тэхнічных рысункаў, авалодаць спосабамі чытання графічнай інфармацыі, якая сустракаецца ў розных сферах чалавечай дзейнасці.
Вучэбны прадмет «Чарчэнне» дасць вам магчымасць лягчэй адаптавацца да працягу навучання ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, да авалодання ў далейшым інжынерна-тэхнічнымі, тэхналагічнымі, эканамічнымі, педагагічнымі і іншымі спецыяльнасцямі, да ўдзелу ў практычнай дзейнасці, у вывучэнні асноў графічнай мовы як сродку грамадскіх зносін.