Алгебра

Оцінити підручник:
5,0 1
Алгебра 9 клас Кузняцова Мураўёва Шнэперман Яшчын 2014

Математика. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.П.Кузнецова, Г.Л.Муравйова, Л.Б.Шнеперман, Б.Ю.Ящин
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2014
  • Сторінок: 287
  • Формат файлу: pdf

У 9-м класе мы працягнем вывучэнне алгебры: больш глыбока вывучым паняцце функцыі, навучымся рашаць квадратныя няроўнасці і сістэмы ўраўненняў з дзвюма зменнымі, пазнаёмімся з арыфметычнай і геаметрычнай прагрэсіямі.

Практыкаванні ў гэтым вучэбным дапаможніку нумаруюцца па раздзелах. Лік перад кропкай абазначае нумар раздзела, лік пасля кропкі — нумар практыкавання ў гэтым раздзеле. Напрыклад, 3.14 — гэта 14-е практыкаванне з 3-га раздзела. Аналагічна нумаруюцца і пункты тэорыі. Пункт 2.4 абазначае 4-ы пункт з 2-га раздзела.

Як і ў вучэбных дапаможніках «Алгебра, 7» і «Алгебра, 8», практыкаванні падзелены на тры групы. Практыкаванні, абазначаныя нумарамі з кружочкамі, напрыклад 1.12°, павінен умець рашаць кожны навучэнец. Усе астатнія практыкаванні прызна-чаны для тых, хто жадае паглыбіць свае веды. Найболын цяжкія заданні адзначаны нумарамі з зорачкамі, напрыклад 1.58*.

Тэарэтычны матэрыял, які вылучаны трохвугольнікамі ▲, прызначаны тым, хто цікавіцца матэматыкай і збіраецца вывучаць яе далей.

Некаторыя важныя моманты ў выкладанні тэорыі адзначаны на палях клічнікам.

Знак вагі даецца там, дзе ёсць магчымасць параўноўваць розныя варыянты рашэння або доказу.

Гістарычныя звесткі, якія сустракаюцца ў кнізе, абазначаны знакам.

Квадрат з дыяганалямі абазначае канец доказу сцверджання, тэарэмы.

Тлумачэнні да пераўтварэнняў змяшчаюцца паміж дзвюма вертыкальнымі стрэлкамі; напрамак стрэлак паказвае, якое менавіта пераўтварэнне тлумачыцца.

 

Схожі матеріали