Алгебра
Математика. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: О.П.Кузнецова, Г.Л.Муравйова, Л.Б.Шнеперман, Б.Ю.Ящин
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2013
- Сторінок: 287
- Формат файлу: pdf
У 11-м класе мы зноў сустрэнемся з ірацыянальнымі лікамі, навучымся пераўтвараць выразы з каранямі n-й ступені, абагульнім веды аб ступенях з рознымі паказчыкамі і аб ступенных функцыях, пазнаёмімся з паказальнай і лагарыфмічнай функцыямі і іх уласцівасцямі, працягнем удасканальваць уменні рашаць ураўненні і няроўнасці і іх сістэмы.
Практыкаванні ў вучэбным дапаможніку нумаруюцца па раздзелах. Лік перад кропкай абазначае нумар раздзела, лік пасля кропкі — нумар практыкавання ў ім. Напрыклад, 2.47 — гэта 47-е практыкаванне з 2-га раздзела. Аналагічна нумаруюцца і пункты з тэарэтычным матэрыялам. Пункт 1.6 абазначае 6-ы пункт з 1-га раздзела.
Сярод практыкаванняў сустракаюцца нумары з кружочкам (напрыклад, 1.36°), нумары з зорачкай (напрыклад, 1.91*) і нумары без абазначэнняў (напрыклад, 2.54). Кружочкам вылучаны практыкаванні, якія павінен умець рашаць кожны вучань, які хоча атрымаць адзнаку ад 3 да 6 балаў па 10-бальнай шкале. Усе астатнія практыкаванні адрасаваны тым, хто жадае паглыбіць свае веды і дасягнуць больш высокіх вынікаў. Найбольш цяжкія з іх адзначаны зорачкай.