Алгебра
Математика. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: О.П.Кузнецова, Г.Л.Муравйова, Л.Б.Шнеперман, Б.Ю.Ящин
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2015
- Сторінок: 310
- Формат файлу: pdf
У 8-м класе мы працягнем вывучэнне алгебры і пазнаёмімся з вельмі важнымі для ўсёй матэматыкі паняццямі: «няроўнасць», «ірацыянальны лік», «рэчаісны лік», «квадратнае ўраўненне», «квадратычная функцыя».
Як і ў вучэбным дапаможніку для 7-га класа, практыкаванні ў гэтай кнізе нумаруюцца па раздзелах. Лік перад кропкай абазначае нумар раздзела, лік пасля кропкі — нумар практыкавання ў гэтым раздзеле. Напрыклад, 3.59 — гэта 59-е практыкаванне з 3-га раздзела.
Сярод практыкаванняў сустракаюцца нумары з кружком (напрыклад, 1.35°), нумары з зорачкай (напрыклад, 5.21*) і нумары без абазначэнняў (напрыклад, 6.58). Кружком вылучаны практыкаванні, якія павінен умець рашаць кожны навучэнец. Усе астатнія практыкаванні адрасаваны тым, хто жадае паглыбіць свае веды. Найбольш складаныя з іх вылучаны зорачкай. Значная частка заданняў павышанага ўзроўню складанасці змешчана ў зборніку задач.
Тлумачэнні да пераўтварэнняў, якія даюцца ў ходзе рашэння прыкладу (іх не трэба запісваць у сшытак), змяшчаюцца паміж дзвюма вертыкальнымі стрэлкамі; напрамак стрэлак падказвае, якое менавіта пераўтварэнне тлумачыцца.
Заканчэнне доказу сцверджання пазначаецца светлым квадрацікам з дыяганалямі.
Матэрыял, вылучаны трохвугольнікамі, адрасаваны тым, хто збіраецца вывучаць матэматыку сур’ёзна.
Матэрыял, на які трэба звярнуць асаблівую ўвагу, вылучаны клічнікам.