Біялогія
Біологія. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: О.Л.Борисов, А.А.Антипенко, А.М.Рогожніков
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2019
- Сторінок: 216
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У гэтым годзе вы працягнеце вывучаць біялогію. Вас чакае займальнае падарожжа ў свет ведаў аб чалавеку. Вельмі хутка вы даведаецеся, як пабудаваны і як функцыянуе ваш арганізм, як засцерагчыся ад хвароб, як правільна аказаць першую дапамогу і інш.
Сучасная навука дамаглася прыметных поспехаў у справе захавання і ўмацавання здароўя чалавека. Але задумайцеся, ці не мы самі часта вінаваты ў нездавальняючым стане свайго здароўя? Што, на ваш погляд, лягчэй і прасцей: прадухіліць хваробу або вылечыць?
Веды, атрыманыя ў рамках курса «Біялогія, 9 клас», дапамогуць вам адказаць на гэтыя і іншыя пытанні і спатрэбяцца ў жыцці, нават калі вы не станеце біёлагамі або ўрачамі. Толькі ўважлівае стаўленне да свайго здароўя, разуменне біялагічных законаў функцыянавання арганізма дазволяць вам забыць пра хваробы і пражыць доўгае паўнавартаснае жыццё.
Адпраўляючыся ў шлях з дасведчаным і надзейным сябрам, можна пазбегнуць небяспекі і памылак. Шчыра спадзяёмся, што гэты вучэбны дапаможнік стане для вас менавіта такім сябрам.