Біялогія

Біологія. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: І.Г.Бедарик, О.Є.Бедарик, В.М.Іванов
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2018
- Сторінок: 240
- Формат файлу: pdf
Дарагія васьмікласнікі!
У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі і іх узаемадзеяннем з навакольным асяроддзем. У восьмым класе вы вывучыце новы цікавы раздзел біялогіі — заалогію — навуку пра жывёл.
Вам трэба будзе пазнаёміцца з будовай і асаблівасцямі жыццядзейнасці жывых арганізмаў царства Жывёлы, з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзевяць раздзелаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю пра тое, аб чым вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Раздзелы складаюцца з параграфаў.
Тэкст параграфаў уключае асноўны матэрыял і дадатковы. Асноўны матэрыял параграфаў, вывучэнне якога абавязкова для ўсіх, змяшчае асноўныя тэрміны і паняцці, вылучаныя тоўстым курсівам. Светлым курсівам вылучаны тэрміны і паняцці, на якіх варта завастрыць увагу пры вывучэнні матэрыялу. Назвы класаў вывучаемых жывёл прыводзяцца сінім курсівам, назвы атрадаў — зялёным курсівам.
Дадатковы матэрыял, пададзены дробным шрыфтам, прадстаўлены некалькімі рубрыкамі і разлічаны на тых, хто захапляецца біялогіяй. Матэрыял на жоўтым фоне паглыбляе і тлумачыць асноўны тэкст. Матэрыял на зялёным фоне — рубрыка «Біялагічныя рэкорды», змяшчае дадатковы матэрыял аб унікальных жывёлах.
У вучэбным дапаможніку кожны параграф пачынаецца з уступнай рубрыкі «Успомніце». Мэта дадзенай рубрыкі — успомніць ра-
ней вывучаны матэрыял, які будзе неабходны ў далейшым.
Пасля тэксту кожнага параграфа ідуць вывады , якія адлюстроўваюць самае важнае, што трэба засвоіць. Таксама ў канцы параграфа пададзены пытанні і заданні, якія дапамогуць вам праверыць засваенне тэмы.
Пасля вывучэння пэўнага класа і тыпу жывёл у кароткай форме пералічваюцца іх асноўныя асаблівасці.
У некаторых параграфах змяшчаюцца рэкамендацыі па правядзенні дамашніх даследаванняў або назіранняў — рубрыкі «Мае біялагічныя даследаванні» і «Мае натуралістычныя назіранні». Гэтыя даследаванні выконваюцца па жаданні вучняў пры наяўнасці адпаведных матэрыялаў.