Геаметрыя

Оцінити підручник:
5,0 1
Геаметрыя 9 клас Шлыкаў 2012

Геометрія. Навчальний посібник для 9 класу загальноосвітніх установ з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.В.Шликов
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2012
  • Сторінок: 165
  • Формат файлу: pdf

Шаноўныя сябры!

 

Выкладзены ў дадзеным вучэбным дапаможніку матэрыял адносіцца да заключнай часткі курса геаметрыі, якая традыцыйна называецца планіметрыяй.

У першым раздзеле разглядаюцца ўласцівасці ўпісаных і апісаных вуглоў. Раней ужо было разгледжана паняцце акружнасці і датычнай да яе. Цяпер гэтыя паняцці вывучаюцца больш дэталёва, даказваюцца ўласцівасць і прымета датычнай да акружнасці, разглядаецца пытанне аб пабудаванні датычнай да акружнасці з дапамогай цыркуля і лінейкі. Тут жа вывучаюцца ўласцівасці цэнтральных і ўпісаных вуглоў, даказваюцца тэарэмы аб градуснай меры ўпісанага вугла, аб уласцівасці адрэзкаў перасякальных хордаў акружнасці, а таксама аб уласцівасці адрэзкаў сякучай і датычнай. Акрамя таго, у першым раздзеле даказваюцца тэарэмы аб пунктах перасячэння бісектрыс і вышынь трохвугольніка. Далей выкладаюцца ўласцівасці ўпісаных і апісаных трохвугольнікаў і чатырохвугольнікаў.

У другім раздзеле разглядаюцца пытанні аб суадносінах паміж старанамі і вугламі адвольнага трохвугольніка, даказваюцца тэарэмы сінусаў і косінусаў. Тут на ўзроўні задач разглядаецца пытанне аб знаходжанні элементаў трохвугольніка з дапамогай тэарэмы сінусаў і косінусаў.

У трэцім раздзеле выкладаюцца пытанні аб правільных многавугольніках, даказваюцца тэарэмы аб упісанай і апісанай акружнасцях, выводзяцца формулы для знаходжання элементаў правільнага многавугольніка праз радыус упісанай або апісанай акружнасці. Далей разглядаюцца паняцце даўжыні акружнасці, формулы даўжыні акружнасці і яе дугі, плошчы круга, сектара і сегмента. У канцы раздзела прыведзены задачы для паўтарэння.

Сістэма задач у вучэбным дапаможніку забяспечвае арганізацыю сістэматычнага паўтарэння вучэбнага матэрыялу. Разглядаюцца задачы, якія садзейнічаюць развіццю прасторавых уяўленняў, а прапанаваная ў вучэбным дапаможніку сістэма графічных мадэляў накіравана на фарміраванне графічнай культуры вучняў.

 

Схожі матеріали