Геаметрыя
Геометрія. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.В.Шликов
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2013
- Сторінок: 159
- Формат файлу: pdf
Шаноўныя сябры!
У дадзеным вучэбным дапаможніку выкладзены тэарэтычны і задачны матэрыял, якім заканчваецца вывучэнне школьнага курса геаметрыі. У першым раздзеле сістэматызуюцца звесткі аб мнагагранніках, вывучаюцца правільныя мнагаграннікі і некаторыя іх уласцівасці.
У другім раздзеле вызначаецца паняцце аб’ёму мнагагранніка. Даказваюцца тэарэмы аб знаходжанні аб’ёмаў прамога і нахіленага паралелепіпедаў, адвольнай прызмы і піраміды. Сістэма задач гэтага раздзела дазваляе ажыццявіць паўтарэнне раней вывучаных уласцівасцей паралелепіпеда, прызмы і піраміды.
Трэці раздзел пачынаецца з вывучэння сферы, шара і паняццяў, звязаных з імі. Болын ранні разгляд гэтых паняццяў адкрывае магчымасці для эфектыўнага засваення навучэнцамі пытанняў узаемнага размяшчэння сферы, мнагаграннікаў, конуса і цыліндра. Далей уводзяцца паняцці цыліндра і конуса, даказваюцца тэарэмы аб знаходжанні плошчы іх паверхняў, а таксама аб’ёмаў гэтых цел. У апошнім параграфе тлумачацца пытанні аб вылічэнні плошчы сферы і аб’ёму шара.
У вучэбным дапаможніку па-ранейшаму надаецца ўвага ілюстрацыйнаму матэрыялу як сродку фарміравання графічнай культуры і развіцця прасторавых уяўленняў, умення чарціць графічныя мадэлі. 3 гэтай мэтай у якасці ілюстрацый тут падаюцца графічныя мадэлі геаметрычных фігур, якія характарызуюцца розным патэнцыялам уздзеяння на зрокавую і эмацыянальную памяць.