Інфарматыка
Інформатика. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Н.П.Макарова, А.І.Лапо, О.М.Войтехович
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2018
- Сторінок: 168
- Формат файлу: pdf
Дарагія шасцікласнікі!
Вы пачынаеце вывучэнне новага цікавага і карыснага прадмета — інфарматыкі. На ўроках вы асвоіце асноўныя прыёмы работы з камп’ютарам, навучыцеся ўводзіць і рэдагаваць тэксты, ствараць відарысы і прэзентацыі. У гэтым вучэбным годзе вы таксама пазнаёміцеся з простымі алгарытмамі і іх выканаўцамі, авалодаеце прыёмамі работы з электроннай поштай.
У XXI ст. камп’ютар шырока выкарыстоўваюць прадстаўнікі шмат якіх прафесій: інжынеры, юрысты, эканамісты, матэматыкі, архітэктары, музыканты і інш. Атрыманыя на ўроках інфарматыкі веды і навыкі спатрэбяцца вам у паўсядзённым жыцці і ў будучай прафесіі. Камп’ютар дапаможа пры вывучэнні іншых вучэбных прадметаў, у час самастойнай работы дома.
Матэрыял кожнага параграфа ў дадзеным вучэбным дапаможніку падзелены на дзве калонкі. Колер фону вызначае прызначэнне змешчанай на ім інфармацыі:
— асноўны матэрыял, абавязковы для вывучэння;
— прыклады, якія ілюструюць асноўны матэрыял;
— азначэнні асноўных паняццяў;
— гістарычныя звесткі, цікавыя факты.