Інфарматыка

Оцінити підручник:
5,0 1
Інфарматыка 11 клас Котаў Лапо Быкадораў Вайцеховіч 2021

Інформатика. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.М.Котов, А.І.Лапо, Ю.О.Бикадоров, О.М.Войтехович
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 112
  • Формат файлу: pdf

 

Паважаныя адзінаццацікласнікі!

 

Мы жывём у час хуткіх змяненняў, калі інфарматыка становіцца найважнейшым складальнікам усёй сістэмы навуковага пазнання, вызначае шляхі фар-міравання інфармацыйнага грамадства.

У сучасным свеце патрэбнай якасцю асобы становіцца высокі ўзровень яе інфармацыйнай культуры, а інфармацыя з’яўляецца адным з асноўных рэсурсаў, які вызначае развіццё краіны, яе будучыню.

Структурна ў інфарматыцы вылучаюць такія раздзелы, як тэарэтычная інфарматыка і прыкладная інфарматыка. У школьным курсе прадстаўлены абодва гэтыя раздзелы.

Тэарэтычная інфарматыка — фундаментальны складальнік вучэбнага прадмета. Вывучэнне агульных заканамернасцей працякання інфармацыйных працэсаў, асноўных паняццяў логікі, тэорыі алгарытмаў, моў праграміравання дазваляе развіваць у навучэнцаў лагічнае і алгарытмічнае мысленне, выхоўваць інфармацыйную культуру, фарміруе навуковы светапогляд.

Прыкладная інфарматыка накіравана на ўжыванне паняццяў і вынікаў тэарэтычнай інфарматыкі да рашэння канкрэтных задач у канкрэтных прыкладных галінах. Прыкладная інфарматыка ўключае ў сябе архітэктуру камп’ютара і камп’ютарных сетак, камп’ютарнай графікі, камп’ютарнага мадэлявання, баз даных, інфармацыйных тэхналогій і інш. Вывучэнне прыкладной інфарматыкі накіравана на фарміраванне камп’ютарнай пісьменнасці — валоданне патрэбным наборам ведаў і навыкаў работы на камп’ютары для апрацоўкі, захоўвання, перадачы, атрымання і выкарыстання даных. Прыкладная інфарматыка — самы дынамічны складальнік інфарматыкі.

У друкаваным варыянце вучэбнага дапаможніка змяшчаюцца главы «Уводзіны ў аб’ектна-падзейнае праграміраванне», «Асновы вэб-канструявання» і «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадстве». Глава «Камп’ютарнае мадэляванне» прадстаўлена ў электронным дадатку да вучэбнага дапаможніка. Акрамя таго, у электронным дадатку змяшчаецца альтэрнатыўны варыянт для вывучэння тэмы «Уводзіны ў аб’ектна-падзейнае праграміраванне» ў асяроддзі праграміравання Delphi, якое з’яўляецца прафесійным асяроддзем хуткай распрацоўкі дадаткаў з аконным інтэрфейсам. Дадзеная магчымасць дазволіць убачыць, што адно і тое ж задание можа быць рэшана з выкарыстаннем розных інструментаў.

Матэрыялы вучэбнага дапаможніка падзелены на дзве калонкі. Колер фону дапаможа вам разабрацца ў прызначэнні змешчанай на ім інфармацыі.
— асноўныя матэрыялы, абавязковыя для вывучэння;
— прыклады, якія ілюструюць асноўныя матэрыялы;
— азначэнні асноўных паняццяў;
— гістарычныя звесткі, інфармацыя пра вучоных, якія ўнеслі ўклад у развіццё інфарматыкі, і іншыя цікавыя факты.

 

Схожі матеріали