Інфарматыка

Інформатика. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.М.Котов, А.І.Лапо, Ю.О.Бикадоров, О.М.Войтехович
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2020
- Сторінок: 120
- Формат файлу: pdf
Дарагія старшакласнікі!
Мы жывём у час хуткіх змен, калі інфарматыка становіцца найважнейшым складальнікам усёй сістэмы навуковага пазнання, вызначае шляхі фарміравання інфармацыйнага грамадства, заснаванага на ведах.
У інфарматыцы вылучаюць такія раздзелы, як тэарэтычная і прыкладная інфарматыка. У вучэбным курсе прадстаўлены абодва гэтыя раздзелы.
Тэарэтычная інфарматыка — фундаментальны складальнік інфарматыкі як вучэбнага прадмета. Агульныя заканамернасці працякання інфармацыйных працэсаў, асноўныя паняцці логікі, тэорыя алгарытмаў і мовы праграміравання — раздзелы, якія дазваляюць развіваць у навучэнцаў лагічнае і алгарытмічнае мысленне, выхоўваць інфармацыйную культуру, фарміраваць навуковы светапогляд.
Прыкладная інфарматыка накіравана на ўжыванне паняццяў і вынікаў тэарэтычнай інфарматыкі да рашэння канкрэтных задач у канкрэтных галінах. Гэты раздзел інфарматыкі ўключае ў сябе архітэктуру камп’ютара і камп’ютарных сетак, камп’ютарную графіку, камп’ютарнае мадэляванне, базы даных, інфармацыйныя тэхналогіі і інш. Вывучэнне прыкладной інфарматыкі накіравана на фарміраванне камп’ютарнай пісьменнасці — валодання неабходным наборам ведаў і навыкаў работы на камп’ютары для апрацоўкі, захоўвання, перадачы, атрымання і выкарыстання даных. Са-мым дынамічным складальнікам інфарматыкі з’яўляецца менавіта прыкладная інфарматыка.
Аўтары вучэбнага дапаможніка паспрабавалі зрабіць так, каб вы змаглі атрымаць неабходныя сучаснаму чалавеку веды і навыкі ва ўмовах імклівага змянення інфармацыйных тэхналогій.
Матэрыял параграфаў вучэбнага дапаможніка падзелены на дзве калон-кі. Колер фону дапаможа вам разабрацца ў прызначэнні змешчанай на ім інфармацыі:
— асноўныя матэрыялы, абавязковыя для вывучэння;
— прыклады, якія ілюструюць асноўныя матэрыялы;
— азначэнні асноўных паняццяў;
— гістарычныя звесткі, інфармацыя пра вучоных, якія ўнеслі ўклад у развіццё інфарматыкі, і іншыя цікавыя факты.