Працоўнае навучанне

Оцінити підручник:
5,0 1
Працоўнае навучанне 5 клас Шарапава Сысоева 2017 (абсл.)

Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 5 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.Є.Шарапова, І.О.Сисоєва
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 184
  • Формат файлу: pdf

Дарагія пяцікласнікі!

 

Пра каго кажуць: «У яго залатыя рукі»? Так можна сказаць пра чалавека, які сваёй працай увасабляе ў жыццё ўсё, чаму ён навучыўся. Нездарма чалавека, які дасягнуў высокай ступені майстэрства ў сваёй справе, называюць «майстрам залатыя рукі».

Праца — гэта не толькі аснова жыццядзейнасці чалавека, найважнейшая яго патрэба, але і ўмова дабрабыту, спосаб адлюстравання свайго ўнутранага свету.

Сёння як ніколі цэніцца ўсё зробленае сваімі рукамі, тое, што захоўвае цяпло рук майстра. Як вы думаеце, чаму? Даследаванні навукоўцаў сведчаць, што існуе прамая залежнасць паміж дзеяннямі рук і думкай чалавека, таму менавіта на ўроках працоўнага навучання вы зможаце адчуць радасць працы.

Рукатворнымі цудамі, якія дайшлі да нашых дзён, з’яўляюцца Крыж Ефрасінні Полацкай, гравюры Францыска Скарыны, Мірскі замак, слуцкія паясы. Гэтыя рэліквіі створаны на працягу доўгіх гадоў карпатлівай працай чалавека.

Ужо ў пачатковай школе вы даведаліся, што можна ўласнаручна стварыць арыгінальныя вырабы. Усе веды, уменні і навыкі, якімі вы авалодаеце ў 5 класе па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца», спатрэбяцца вам у штодзённым жыцці.

Гэты вучэбны дапаможнік пачынаецца раздзелам «Асновы гатавання ежы». Вы пазнаёміцеся з культурай здаро-вага харчавання, авалодаеце навыкамі гатавання розных страў з яек, навучыцеся рабіць гарачыя напоі і бутэрброды, сервіраваць стол да сняданку па правілах этыкету. Пазнаёміцеся з асаблівасцямі гатавання некаторых традыцыйных беларускіх страў.

Пры вывучэнні раздзела «Асновы стварэння швейных вырабаў» вы авалодаеце тэхналагічнымі ведамі і ўменнямі па стварэнні будучага вырабу. Пазнаёміцеся з асаблівасцямі вырабу тканіны і выканання вымярэнняў фігуры. Асвоіце навыкі работы на швейнай машыне. Зможаце пабудаваць чарцёж і стварыць швейны выраб.

Цікавым будзе матэрыял раздзела «Асновы дамаводства». Вы даведаецеся пра асаблівасці догляду жылля і пра асноўныя правілы прыбірання кватэры.

Звесткі, выкладзеныя ў раздзеле «Асновы вырошчвання раслін», дапамогуць вам вырасціць пакаёвыя расліны і правільна даглядаць іх.

Кожны параграф вучэбнага дапаможніка пачынаецца з рубрык «Вы даведаецеся», «Вы зможаце». У іх пералічаны асноўныя пытанні, якія разглядаюцца ў параграфе.

У вывучэнні параграфаў дапамогуць умоўныя абазначэнні. Спасылка на электронныя рэсурсы дазволіць знайсці цікавую дадатковую інфармацыю, праверыць свае веды. Кароткія высновы пасля тэксту кожнага параграфа дапамогуць паўтарыць і замацаваць пройдзены матэрыял. Для тых, каму цікава праявіць сябе або выканаць творчае заданне, прапанаваны рубрыкі «Давайце абмяркуем», «Запрашаем да творчасці», а для самых дапытлівых — «Творчая майстэрня».

Вы пазнаёміцеся з рознымі прафесіямі, але якую б з іх вы ні абралі, пэўна, захочаце, каб у вас быў чысты, утульны, гасцінны дом, дзе прыемна прымаць гасцей. Гэтаму няцяжка навучыцца, калі набрацца цярпення. Правільна кажа прыказка: «Не сорамна не ведаць, сорамна не вучыцца!».

Вучыцеся, працуйце, і ў вас абавязкова ўсё атрыма-ецца. Сябрам і памочнікам у гэтай справе стане вучэбны дапаможнік.

Сардэчна запрашаем у свет майстэрства, фантазіі і творчасці!

 

Схожі матеріали