Працоўнае навучанне

Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 5 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: І.О.Сисоєва, В.Є.Шарапова
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2010
- Сторінок: 184
- Формат файлу: pdf
Дарагія дзяўчынкі!
Вы скончылі пачатковую школу, пасталелі. У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучаць прадмет «Працоўнае навучанне». Усе веды, уменні і навыкі, якімі вы авалодаеце на ўроках па прадмеце, спатрэбяцца ў вашай паўсядзённай працоўнай дзейнасці, у школе і дома.
Мэта прадмета «Працоўнае навучанне» — падрыхтаваць вас да выканання ролі гаспадыні дома. Асноўнымі задачамі з’яўляюцца наступныя: набыццё ведаў, практыч-ных уменняў і навыкаў вядзення хатняй гаспадаркі; выхаванне ў сабе працавітасці, акуратнасці, эстэтычнага густу; развіццё творчых здольнасцей.
Вывучэнне прадмета пачынаецца з часткі «Асновы гатавання ежы». Вы пазнаёміцеся з прыёмамі гатавання розных страў з яек. Прыгатуеце гарачыя напіткі і бутэрброды. Навучыцеся правільна сервіраваць стол, выконваючы агульнапрынятыя правілы этыкету. Даведаецеся пра асаблівасці гатавання некаторых традыцыйных беларускіх страў.
Частка «Апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў» змяшчае матэрыялазнаўства, машыназнаўства, канструяванне, мадэліраванне і стварэнне швейнага вырабу, а таксама знаёміць з правіламі догляду вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў. Вы даведаецеся, як атрымліваюць тканіну, навучыцеся працаваць на швейнай машыне, здымаць меркі, будаваць чарцяжы, асвоіце прыёмы стварэння вырабаў.