Працоўнае навучанне

Оцінити підручник:
5,0 1
Працоўнае навучанне 5 клас Астрэйка Карабанаў Канопліч Юдзіцкі 2010 (тэхн.)

Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 5 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: С.Я.Астрейко, І.А.Карабанов, В.А.Коноплич, В.А.Юдицький
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2010
  • Сторінок: 152
  • Формат файлу: pdf

Усё, што знаходзіцца вакол нас, што мы выкарыстоўваем і чым ганарымся — ад старажытных храмаў і палацаў да сучасных аўтамаоіляў, камп'ютараў і касмічных караблёў, — усё гэта створана працай чалавека.

У нашай рэспубліцы праца лічыцца справай гонару, доблесці і гераічнасці чалавека. Вялікай павагай карыстаецца той чалавек, які сапраўды працуе, а таксама з’яўляецца перадавіком, ветэранам працы. Для таго каб адзначыць выдатныя дасягненні людзей у працы, заснаваныя: ордэны Айчыны і Пашаны, медаль «За працоўныя заслугі»; ганаровыя званні: «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь» і інш. А за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам прысвойваецца званне «Герой Беларусі».

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен імкнуцца да таго, каб прынесці як мага болын карысці сваёй Радзіме, свайму народу. А для гэтага неабходна з дзяцінства ўвесь час працаваць.

Ваш вучэбны прадмет называецца «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца». Заняткі будуць праходзіць у школьных вучэбных майстэрнях. У V класе вы вывучыце асноўныя ўласцівасці канстру-цыйных і прыродных матэрыялаў, такіх як драўніна, метал і саломка; навучыцеся вырабляць з іх розныя прадметы.

 

Схожі матеріали