Хімія

Оцінити підручник:
5,0 1
Хімія 11 клас Мычко Прахарэвіч Барушка 2021 (павыш.)

Хімія. Підручник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання, підвищений рівень)

  • Автор: Д.І.Мичко, К.М.Прохоревич, І.І.Борушко
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 304
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

У гэтым годзе вы працягваеце вывучэнне хіміі. У вас ужо назапасілася дастатковая колькасць хімічных ведаў. Цяпер неабходна іх абагульніць і прывесці ў сістэму Асновай для гэтага стануць як наяўныя, так і новыя тэарэтычныя ўяўленні аб прыродзе міжатамных узаемадзеянняў будове рэчываў заканамернасцях працякання хімічных рэакцый, хіміі раствораў уласцівасцях асноўных класаў неарганічных злучэнняў.

Важная задача вывучэння хіміі ў гэтым годзе — больш шырока зірнуць на хімію як навуку, на яе магутны стваральны патэнцыял, які адкрывае перад чалавецтвам вялізныя магчымасці для ўстойлівага развіцця ў сучасным свеце.

Вывучэнне хіміі дапаможа вам набыць кампетэнцыі, неабходныя для рацыянальнай дзейнасці ў свеце рэчываў і хімічных ператварэнняў на аснове ведаў пра ўласцівасці найважнейшых рэчываў якія акружаюць чалавека ў штодзённым жыцці, прыродзе, прамысловасці.

Асноўная мэта вывучэння хіміі на павышаным узроўні — атрымаць веды, уменні, навыкі, якія стануць асновай вашай далейшай адукацыі ў галіне хіміі і сумежных з ёй навук.

Вучэбны матэрыял прадстаўлены так, каб вы ўбачылі прыкладны аспект хімічных паняццяў што вывучаюцца, навучыліся рашаць практычныя заданы, змаглі зразумець сучасны свет хіміі. Бо ў далейшым ад вас будуць чакаць не простата ўзнаўлення завучаных азначэнняў, а здольнасці творча прымяняць веды ў канкрэтных бытавых і вытворчых сітуацыях.

 

Схожі матеріали