Фізіка

Оцінити підручник:
5,0 1
Фізіка 11 клас Жылко Марковіч Сакольскі 2021 (павыш.)

Фізика. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання, підвищений рівень)

  • Автор: В.В.Жилко, Л.Г.Маркович, А.О.Сокольський
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 288
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія старшакласнікі!

 

Надышоў апошні, выпускны год навучання ў школе, які падвядзе вынік шматгадовай працы. Няма неабходнасці тлумачыць, як важна ў гэтым класе напружана працаваць, каб зрабіць усё магчымае для паспяховага завяршэння навучання ў сярэдняй школе.

Як пісаў М. П. Трэцьякоў у падручніку «Курс фізікі»: «У старейших класах школы вучням пара не толькі назіраць і канстатаваць назіраемае, але і вучыцца прымяняць агульныя палажэнні да рашэння прыватных пытанняў, карыстаючыся даступнымі ім сродкамі матэматыкі. Толькі так можна даць уяўленне аб эксперыментальным метадзе даследавання і ліквідаваць той разрыў, які існуе паміж школай і ВНУ.

Наўрад ці ў падручніку патрэбны апісанні шматлікіх доследаў чыста ілюстрацыйнага характару, якія часта дубліруюць адзін аднаго. Падбор і афармленне доследаў — справа густу і магчымасцей настаўніка. Што ж датычыцца асноўных, якія маюць прынцыповае значэнне, то ... без іх апісання немагчыма даць уяўленне аб эксперыментальным метадзе ў фізіцы».

У 11-м класе вы будзеце вывучаць фізіку ваганняў і хвалевых працэсаў, а таксама оптыку. Вас чакае знаёмства з цікавымі з’явамі і законамі квантавай фізікі, фізікі мікрасвету (атама, ядра, элементарных часціц), асновамі спецыяльнай тэорыі адноснасці, якая ў свой час карэнным чынам змяніла ўяўленне аб навакольным свеце.

Азнаямленне з сучаснай фізічнай карцінай свету дазволіць вам сабраць разам увесь вывучаны матэрыял і зірнуць па-новаму на навакольны свет і яго далейшую эвалюцыю ў агляднай будучыні.

 

Схожі матеріали