Астраномія
Астрономія. Підручник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: І.В.Галузо, В.О.Голубев, О.А.Шимбалев
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2015
- Сторінок: 224
- Формат файлу: pdf
Астраномія — гэта найстаражытнейшая навука, якая вывучае аб’екты і з’явы, што назіраюцца ў Сусвеце. Таямніцы неба заклікаюць розум чалавека да роздуму і даследавання фізічнага свету. Гэты бязмежны і пераменлівы свет мы называем Сусветам. Паняцце «Сусвет» уключае ў сябе і Зямлю з планетамі Сонечнай сістэмы, і Сонца, і іншыя зоркі, галактыкі, і асяроддзе, у якім яны знаходзяцца. Наша планета Зямля, а значыць, і мы разам з ёю з’яўляемся часткай гэтага Сусвету.Астраномія — гэта найстаражытнейшая навука, якая вывучае аб’екты і з’явы, што назіраюцца ў Сусвеце. Таямніцы неба заклікаюць розум чалавека да роздуму і даследавання фізічнага свету. Гэты бязмежны і пераменлівы свет мы называем Сусветам. Паняцце «Сусвет» уключае ў сябе і Зямлю з планетамі Сонечнай сістэмы, і Сонца, і іншыя зоркі, галактыкі, і асяроддзе, у якім яны знаходзяцца. Наша планета Зямля, а значыць, і мы разам з ёю з’яўляемся часткай гэтага Сусвету.
Людзі заўсёды імкнуліся зразумець прыроду назіраемых цел і з’яў, і таму будавалі карціну навакольнага свету ў адпаведнасці з тымі ведамі, якія мелі. Паступова з’яўляліся новыя факты і тэорыі, паяўлялася магчымасць праверыць іх шляхам назіранняў і вымярэнняў, выкарыстання дасягненняў навук, сумежных з астраноміяй (асабліва фізікі), дзякуючы чаму карціна поглядаў на свет удакладнялася і змянялася.
У наш час астраномія выкарыстоўвае ўсё болын дасканалую назіральную тэхніку. Сучасныя прыёмнікі выпраменьвання перадаюць інфар-мацыю непасрэдна ў камп’ютары.
Назіранні вядуцца ў розных дыяпазонах электрамагнітнага выпраменьвання: радыёдыяпазоне, інфрачырвоным, бачным, ультрафіялетавым, рэнтгенаўскім і гама-прамянях. Адкрыты новыя аб’екты (пульсары, карычневыя карлікі), выяўлены нечаканыя ўласцівасці ў многіх ужо вядомых цел, створаны ўмовы для прамога даследавання шэрага аб’ектаў Сонечнай сістэмы і г. д. I чым болын астраномы сутыкаюцца з невядомым і адкрываюць новае, тым болын з’яўляецца пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. Сучасная астраномія вывучае надзвычай далёкія касмічныя аб’екты, і разам з тым яна не адарваная ад Зямлі. Для чалавецтва важна даследаваць актыўнасць Сонца і яго ўплыў на зямныя працэсы, адказаць на шэраг пытанняў: ці існуе жыццё на іншых планетах, як касмічныя фактары ўплываюць на існаванне жыцця на Зямлі і г. д.
Прафесійных астраномаў у свеце значна менш, чым фізікаў, хімікаў, біёлагаў, матэматыкаў і прадстаўнікоў іншых навук, але затое ва ўсе часы было шмат аматараў, якія актыўна назіралі за зоркамі і планетамі. Першаснае знаёмства з астраноміяй у школе дапамагае атрымаць неабходныя звесткі і ўяўленні аб гэтай старажытнай і вечна маладой навуцы.