Астраномія
Астрономія. Підручник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання, базовий та підвищений рівні)
- Автор: І.В.Галузо, В.О.Голубев, О.А.Шимбалев
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2021
- Сторінок: 208
- Формат файлу: pdf
Астраномія — адна з найстаражытнейшых навук, якая вывучае аб'екты і з'явы, што назіраюцца ў Сусвеце. Таямніцы неба заклікаюць розум чалавека да роздуму і даследавання фізічнага свету. Гэты бязмежны і пераменлівы свет мы называем Сусветам. Паняцце «Сусвет» уключае ў сябе і Зямлю з іншымі планетамі Сонечнай сістэмы, і Сонца, і іншыя зоркі, і галактыкі, і асяроддзе, у якім яны знаходзяцца. Наша планета Зямля, а значыць, і мы разам з ёю з'яўляемся часткай гэтага Сусвету.
Людзі заўсёды імкнуліся зразумець прыроду аб'ектаў і з'яў, якія яны назіралі, таму будавалі карціну навакольнага свету ў адпаведнасці з тымі данымі, якія мелі. Паступова з атрыманнем новых фактаў і тэорый з'яўляліся магчымасці праверкі гэтых ідэй праз назіранні і вымярэнні з выкарыстаннем дасягненняў навук, сумежных з астраноміяй (асабліва фізікі), дзякуючы чаму карціна поглядаў на свет удакладнялася і змянялася.
У наш час астраномія выкарыстоўвае ўсё болып дасканалую назіральную тэхніку. Сучасныя прыёмнікі выпраменьвання перадаюць інфармацыю непасрэдна ў камп'ютары.
Назіранні вядуцца не толькі ў розных дыяпазонах электрамагнітнага выпраменьвання (радыёдыяпазоне, інфрачырвоным, бачным, ультрафіялетавым, рэнтгенаўскім, а таксамаў гама-праменях), але і шляхам вывучэння гравітацыйных хваль. Адкрыты новыя аб'екты (пульсары, карычневыя карлікі), выяўлены не-чаканыя ўласцівасці ў многіх ужо вядомых цел, створаны ўмовы для прамога даследавання шэрага аб'ектаў Сонечнай сістэмы і г. д. I чым больш астраномы сутыкаюцца з невядомым і адкрываюць новае, тым болып з'яўляецца пытанняў, якія патрабуюць адказаў.
Сучасная астраномія вывучае надзвычай далёкія касмічныя аб'екты, і разам з тым яна не адарваная ад Зямлі. Для чалавецтва важна даследаваць актыўнасць Сонца і яго ўплыў на зямныя працэсы, адказаць на шэраг пытанняў: ці існуе жыццё на іншых планетах, як касмічныя фактары ўплываюць на існаванне жыцця на Зямлі і г. д. Актуальна праблема астэроіднай небяспекі. Зорнае неба прываблівае ўсіх, аднак раскрывае свае таямніцы толькі найболып дапытлівым і настойлівым.
Знаёмства з астраноміяй у школе дапаможа атрымаць самыя неабходныя звесткі і ўяўленні аб гэтай старажытнай, але вечна маладой навуцы.