Гісторыя старажытнага свету (частка 1)

Оцінити підручник:
5,0 1
Гісторыя старажытнага свету 5 клас Кошалеў Корзун Мініцкі (1 частка)

Історія стародавнього світу. Навчальний посібник для 5 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 1. (Білоруське видання)

  • Автор: В.С.Кошелев, М.С.Корзун, М.Й.Мініцкий
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2014
  • Сторінок: 127
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

Перад вамі вучэбны дапаможнік па гісторыі Старажытнага свету. Першая частка кнігі прысвечана гісторыі першабытнага грамадства, Старажытных Усходу і Амерыкі. Другая частка — гісторыі Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма.

Гэты вучэбны дапаможнік прызначаны для тых, хто толькі што ўступіў у хвалюючы, захапляючы свет гісторыі. Вам, юныя чытачы, неабходна будзе пазнаёміцца з гэтым светам, сустрэцца з дзіўнымі і незвычайнымі тварэннямі старажытных людзей. Прачытайце ўважліва змест гэтай кнігі. Ен пазнаёміць вас з назвамі раздзелаў і параграфаў.

Асноўная частка параграфа — гэта вучэбны тэкст. У ім утрымліваецца самая важная інфармацыя аб падзеях і фактах, якія вам трэба будзе вывучыць. Пытанні і заданні перад параграфам і пасля яго дапамогуць у вывучэнні цікавай і займальнай навукі гісторыі. Карты і ілюстрацыі даюць нагляднае ўяўленне аб гістарычных падзеях. У вучэбным дапаможніку ёсць таксама слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў, храналагічная табліца і рэкамендуемы спіс літаратуры «Што чытаць». Аб тым, як працаваць над кнігай, вам раскажа «Памятка».

Пытанні, пазначаныя зорачкай (*), з’яўляюцца болын складанымі і разлічаны на тых, хто асабліва цікавіцца гісторыяй. Звяртайце ўвагу на шрыфтавыя вылучэнні.

Далучайцеся да працы гісторыка і ведайце, што стаць удзельнікам вывучаемых падзей вам лягчэй за ўсё разам з настаўнікам. Аўтарам далёка не абыякава, як вы будзеце гэта рабіць. Нам хочапца, каб вы з захапленнем абмяркоўвалі прачытанае. Выконваючы заданні і адказваючы на пытанні, выказвайце сваё меркаванне, а не проста завучвайце і запамінайце тэкст.

 

pick_istoriya_starodavnyogo_svitu1_be_5_koshelev.pdf
8 MB
15

Схожі матеріали