Гісторыя старажытнага свету (частка 1)

Оцінити підручник:
5,0 1
Гісторыя старажытнага свету 5 клас Кошалеў Прохараў Перзашкевіч Жураўлевіч 2019 (1 частка)

Історія стародавнього світу. Навчальний посібник для 5 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 1. (Білоруське видання)

  • Автор: В.С.Кошелев, А.А.Прохоров, О.В.Перзашкевич, О.Г.Журавлевич
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2019
  • Сторінок: 136
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Запрашаем вас ажыццявіць займальнае падарожжа ў часе. Разам з настаўнікам вы пабываеце на першабытнай стаянцы і зазірняце ў скарбніцы фараонаў. Даведаецеся, як шматлікія народы старажытнасці сеялі хлеб, вынаходзілі прылады працы, узводзілі гарады, палацы і храмы, стваралі пісьменнасць. Вы пазнаёміцеся з поглядамі вучоных і мысліцеляў, захопіцеся цудоўнымі творамі архітэктараў і скульптараў.

Перад вамі вучэбны дапаможнік па гісторыі Старажытнага свету. Першая частка кнігі прысвечана гісторыі першабытнага грамадства, Старажытнага Усходу і Старажытнай Амерыкі. У другой частцы вы пазнаёміцеся з гісторыяй Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма.

Прачытайце ўважліва змест у канцы вучэбнага дапаможніка. Ён пазнаёміць вас з назвамі раздзелаў, глаў і параграфаў. Асноўная частка параграфа — гэта вучэбны тэкст. У ім змяшчаецца самая важная інфармацыя пра падзеі і факты, якія вам давядзецца вывучыць. Звяртайце ўвагу на шрыфтавыя вылучэнні. Самыя важныя словы, даты, імёны, якія абавязкова трэба запомніць, вылучаны паўтлустым курсівам, астатнія — курсівам. Курсівам вылучаны таксама вынікі — асноўныя думкі кожнага параграфа.

Адказы на пытанні пад рубрыкай «Успомніце» дапамогуць вам болын усвядомлена вывучаць новы матэрыял. Выконваючы заданні і адказваючы на пытанні, змешчаныя ў параграфе і пасля яго, пад ілюстрацыямі, выказвайце сваё меркаванне, а не проста завучвайце і запамінайце тэкст. He на ўсе пытанні можна знайсці гатовыя адказы ў вучэбным дапаможніку. Разважайце, выказвайце здагадкі, абапіраючыся на вашы веды, абмяркоўвайце прачытанае з аднакласнікамі.

Дзякуючы гістарычным картам вы даведаецеся, дзе знаходзіліся краіны і гарады, размяшчаліся народы, як змяняліся межы дзяржаў. Карты зробяць матэрыял урока болын даступным і зразумелым.

Ілюстрацыі дадуць вам нагляднае ўяўленне пра гістарычныя падзеі і дапамогуць мысленна перанесціся ў тую ці іншую эпоху. У вучэбным дапаможніку ёсць слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў, а таксама храналагічная табліца, якая дапаможа лепш запомніць самыя важныя падзеі. Табліца змяшчаецца на форзацах.

Кожны раздзел адкрываецца рубрыкай «Праекты і даследаванні». Работа над імі патрабуе доўгага часу і выконваецца па жаданні ў парах, групах або самастойна пры падтрымцы настаўніка.

У добры шлях! Поспехаў вам, творчасці, яркіх і незабыўных адкрыццяў на кожнай старонцы вучэбнага дапаможніка!

 

pick_istoriya_starodavnyogo_svitu1_be_5_koshelev2.pdf
11 MB
9

Схожі матеріали