Сусветная гісторыя

Оцінити підручник:
5,0 1
Сусветная гісторыя 11 клас Кошалеў Кошалева Краснова 2021 (павыш.)

Всесвітня історія ХІХ - початок ХХІ ст. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середнбої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання, підвищений рівень)

  • Автор: В.С.Кошелев, Н.В.Кошелева, М.О.Краснова
  • Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 264
  • Формат файлу: pdf

 

Шаноўныя адзінаццацікласнікі!

 

Сусветную гісторыю XIX — пачатку XXI ст. вы ўжо вывучалі ў 8 і 9 класах. У 11 класе вам трэба будзе авалодаць асновамі навуковага падыходу да вывучэння гісторыі. Бо асноўная мэта дадзенага курса — абагульніць і сістэматызаваць веды, асэнсаваць гістарычны працэс, зразумець заканамернасці ітэндэнцыі гістарычнага развіцця, што асабліва важна для разумения свету, у якім вы жывяце. Таму пры выівучэнні матэрыялу большая ўвага будзе надавацца не пытанню «Як тэта адбылося?», а пытанию «Чаму тэта адбылося?».

Вучэбныі дапаможнік складаецца з уводзінаў і трох раздзелаў, якія падзяляюцца на параграфы. Ва ўводзінах разглядаецца шлях, пройдзены чалавецтвам з часоўпрамысловай рэвалюцыі, якая паклала пачатак станаўленню індустрыяльнай цывілізацыі, да цяперашняга часу.

Пры падачы гістарычнага матэрыялу ў вучэбным дапаможніку выкарыстоўваецца праблемна-тэарэтычны падыход. Кожнаму параграфу папярэднічаюць ключавая ідэя і ўступ, у якіх сцісла і ёміста сфармуляваны асноўны змест параграфа — фундамент, на якім будуеццаа ўвесь вучэбжы матэрыял. Ключавое пытание, выдзеленае ў рубрыцы «Пыітанні і заданні да тэксту параграфа» тым жа колерам, што і ключавая ідэя, акцэнтуе ўвагу на яго больш глыбокім разуменні. Найбольш важныія для выівучэння і запамінання гістарыічныія даты, паняцці і імёны гістарычных дзеячаў выдзелены тлустым курсівам, другарадныя — светлым. Таксама тлумачэнні асноўных тэрмінаў пададзены ў «Слоўніку гістарычных і іаі іяіпяіў» у канцы вучэбнага дапаможніка.

Рубрыікі «Пыітанні і заданні да тэксту параграфа» і «Прапануем абмеркаваць» дапамогуць глыбей прааналізаваць і асэнсаваць навучальны матэрыял. Акрамя таго, у параграфы ўключаны заданні для самастойнага даследавання. Яны дапамогуць пашырыць веды па тэме, якая вывучаецца. Для іх выканання вам спатрэбяцца крыніцы дадатковай інфармацыі.
Зразумець спецыфіку гістарыічнай навукі, даведацца пра асаблівасці правя-дзення гістарыічнага даследавання вам дапамогуць матэрыялы рубрык «Лабараторыя гісторыка» і «Асаблівае меркаванне». Сніслая інфармацыя пра навукоўцаў, якія зрабілі значны ўнёсак у вывучінне гісторыі і чалавечага грамадства, прадстаўлена ў рубрыцы «Даслсдчыікі гісторыі і грамадства».

У канцы вучэбнага дапаможніка знаходзіцца сінхранічная табліца асноўных падзей, якая ўтрымлівае даты найбольш важных гістарычных падзей, навуковых адкрыццяў і тэхнічных дасягненняў. Таксама вы можаце звярнуцца да спіса літаратуры для чытання і інтэрнэт-рэсурсаў — яны дапамогуць вам глыбей вывучыіць тэму, якая вас заі іікавіла.

Вучэбны дапаможнік утрымлівае матэрыял для базавага ўзроўню вывучэння гісторыі. Матэрыял для павышанага ўзроўню прызначаны тым, хто цікавіцца гісторыяй. Тэты матэрыял абазначаны спецыяльным знакам. Вучэбны дапаможнік для павышанага ўзроўню вывучіння гісторыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://profil.adu.by).

Жадаем поспехаў!

 

pick_vsesvitnya_istoriya_be_11_koshelev.pdf
8 MB
2

Схожі матеріали