Сусветная гісторыя

Оцінити підручник:
5,0 1
Сусветная гісторыя 8 клас Кошалеў Кошалева Байдакова 2018

Всесвітня історія Нового часу. XІХ - початок ХХ ст. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.С.Кошелев, Н.В.Кошелева, Н.В.Байдакова
  • Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
  • Рік видання: 2018
  • Сторінок: 206
  • Формат файлу: pdf

Шаноўныя васьмікласнікі!

 

У 8-м класе вы працягнеце вывучаць гісторыю Новага часу і пазнаёміцеся з другім перыядам гэтай гістарычнай эпохі, які ахоплівае XIX — пачатак XX ст. Пачынаецца ён напалеонаўскімі войнамі і завяршаецца Першай сусветнай вайной 1914—1918 гг.

Вучэбны дапаможнік складаецца з пяці раздзелаў: «Заходняя Еўропа», «Краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі», «Расійская імперыя. Славянскія краіны», «Краіны Азіі і Афрыкі», «Першая сусветная вайна». Яны, у сваю чаргу, падзяляюцца на параграфы.

Уважліва азнаёмцеся з вучэбным дапаможнікам. Вы ўбачыце, што некаторыя словы і даты выдзяляюцца рознымі спосабамі. Асаблівым тлустым шрыфтам даюцца даты, якія варта запомніць, і новыя для вас тэрміны. Яны болып падрабязна тлумачацца ў «Слоўніку гістарычных тэрмінаў і паняццяў» у канцы вучэбнага дапаможніка. Інфармацыя, якая патрабуе асаблівай увагі, выдзеленая светлым курсівам, а імёны вядомых прадстаўнікоў Новага часу — тлустым курсівам. У канцы кожнага параграфа пададзеныя ключавыя словы, якія трэба запомніць. Умоўныя абазначэнні дапамогуць вам лепей арыентавацца ў вучэбным тэксце.

У пачатку кожнага раздзела ёсць рубрыка «Праекты і даследаванні». Яна ўключае заданні, якія выходзяць за межы зместу вучэбнага дапаможніка. Тэму праекта трэба выбіраць загадзя разам з аднакласнікамі ці настаўнікам, бо такія заданні разлічаныя на працяглы час. У ходзе работы вам неабходна будзе самастойна праводзіць даследаванні, збіраць інфармацыю. Вы можаце пачацьуласны праект, а можаце аб’яднацца з аднакласнікамі ў пары ці групы.

Лепей запомніць найважнейшыя падзеі другога перыяду Новага часу вам дапаможа «Храналагічная табліца» ў канцы вучэбнага дапаможніка. Пры падрыхтоўцы дамашняга задання выкарыстоўвайце ілюстрацыі, картасхемы, схемы, графікі і табліцы. Выконвайце заданні адказна і старанна.

А ўсім тым, хто імкнецца пашырыць свой кругагляд і ўдасканаліць веды, мы прапануем спіс дадатковай літаратуры. Ён стане для вас своеасаблівым компасам у моры кніг па сусветнай гісторыі.

Шчыра жадаем вам поспехаў у вучобе!

 

pick_vsesvitnya_istoriya_be_8_koshelev2.pdf
23 MB
4

Схожі матеріали