Біялогія

Біологія. Підручник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.Д.Лісов
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2022
- Сторінок: 240
- Формат файлу: pdf
У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі. Нагадаем, біялогія (ад грэч. біяс — жыццё і логас — вучэнне) — гэта навука пра жыццё, пра жывую прыроду.
Вам патрэбна будзе вывучыць будову і жыццядзейнасць бактэрый, пратыстаў, грыбоў і раслін, асаблівасці іх размнажэння і развіцця, пазнаёміцца з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзевяць глаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю аб тым, пра што вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Главы падзелены на параграфы.
Матэрыял параграфаў складаецца з асноўнага і дадатковага. У кожным параграфе ў асноўным тэксце тлустым шрыфтам (або зялёным колерам у рамках) вылучаны тэрміны і паняцці. Дадатковы матэрыял, набраны дробным шрыфтам, прадстаўлены некалькімі рубрыкамі і разлічаны на тых, хто цікавіцца біялогіяй. Матэрыял на жоўтым фоне тлумачыць асноўны тэкст, раскрываючы дэталі. Матэрыял, прысвечаны некаторым значным навуковым адкрыццям, заключаны ў рамку а цікавым біялагічным фактам, — размешчаны на зялёным фоне.
У некаторых параграфах змяшчаюцца рэкамендацыі па правядзенні хатніх доследаў — рубрыка «Міні-лаб». Гэтыя доследы выконваюцца па жаданні навучэнцаў пры наяўнасці адпаведных матэрыялаў.
Пасля тэксту кожнага параграфа ідуць вывады (рубрыка «Паўторым галоўнае»), якія адлюстроўваюць самае важнае, што патрэбна засвоіць. Таксама ў канцы параграфа размешчаны разнастайныя пытанні і заданні (рубрыка «Праверым сябе»). Яны дапамогуць вам праверыць засваенне тэмы, паспрабаваць выкарыстаць атрыманыя на ўроку веды для вырашэння тых ці іншых задач. Пытанні пазначаны значком, а заданні — значком. У рубрыцы «Рашэнне праблем» прапануецца на аснове здабытых ведаў разабрацца ў сітуацыях, якія блізкія да жыццёвых, і знайсці іх рашэнні. Гэтая рубрыка пазначана значком.
Кожная глава заканчваецца старонкай, на якой на каляровым фоне ў выглядзе схем малюнкаў адлюстраваны асноўны змест главы (рубрыка «Падвядзём вынікі»).
Пры магчымасці выконвайце самастойныя доследы назіранні звязаныя з вывучаным матэрыялам. Часцей бывайце на прыродзе, назірайце — і яе таямніцы адкрыюцца вам.
Акрамя чытання вучэбнага дапаможніка адшуквайце і чытайце літаратуру, якая пашырыць вашы веды пра навакольны свет. Вучыцеся выкарыстоўваць атрыманыя навыкі ў жыцці.
Кнігай карыстайцеся акуратна. Пасля вас вучэбным дамапожнікам будуць карыстацца іншыя навучэнцы. Акуратна перагортвайце старонкі, выкарыстоўвайце закладкі.
Спадаяюся, што гэты вучэбны дапаможнік адкрые для вас шмат новага і цікавага пра жывую прыроду, дапаможа зразумець з’явы, якія ў ёй адбываюцца, пераканацца ў неабходнасці клопату аб прыродзе, захаванны непаўторнай прыгажосці нашай Радзімы і ўсёй планеты.
Натхнення вам у вучобе, жадаю поспехаў у вывучэнні біялогіі!