Біялогія
Біологія. Підручник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.Д.Лісов
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2017
- Сторінок: 230
- Формат файлу: pdf
Дарагія сямікласнікі!
У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі. Нагадаем, біялогія (ад грэч. біяс — жыццё і логас — вучэнне) — гэта навука пра жыццё, пра жывую прыроду.
Вам трэба будзе вывучыць будову і жыццядзейнасць бактэрый, пратыстаў, грыбоў і раслін, асаблівасці іх размнажэння і развіцця, пазнаёміцца з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзесяць глаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю аб тым, пра што вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Главы складаюцца з параграфаў.
Матэрыял параграфаў падзелены на асноўны і дадатковы. У кожным параграфе ў асноўным тэксце тлустым шрыфтам (або зялёным колерам у рамках) вылучаны тэрміны і паняцці. Дадатковы матэрыял, набраны дробным шрыфтам, прадстаўлены некалькімі рубрыкамі і разлічаны на тых, хто захапляецца біялогіяй. Матэрыял на жоўтым фоне паглыбляе і тлумачыць асноўны тэкст. Матэрыял, прысвечаны некаторым важным навуковым адкрыццям, заключаны ў рамку, а цікавым біялагічным фактам, — размешчаны на зялёным фоне.
У некаторых параграфах змяшчаюцца рэкамендацыі па правядзенні хатніх доследаў — рубрыка «Міні-лаб». Гэтыя доследы выконваюцца па жаданні вучняў пры наяўнасці адпаведных матэрыялаў.
Пасля тэксту кожнага параграфа ідуць вывады, якія адлюстроўваюць самае важнае, што трэба засвоіць. Таксама ў канцы параграфа размешчаны разнастайныя пытанні і заданні, якія да-памогуць вам праверыць засваенне тэмы, паспрабаваць прымяніць атрыманыя на ўроку веды для вырашэння тых ці іншых праблем. Пытанні пазначаны значком, а заданні — значком. У рубрыцы «Рашэнне праблем» прапануецца на аснове набытых ведаў разабрацца ў сітуацыях, якія блізкія да жыццёвых, і знайсці іх рашэнне.