Мастацтва
Мистецтво (вітчизняна та світова художня культура). Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Н.С.Волонцевич, С.І.Колбишева, М.Л.Карпенкова
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2017
- Сторінок: 192
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У новым навучальным годзе мы пачынаем знаёміцца з гісторыяй айчыннай і сусветнай мастацкай культуры. Гэта будзе займальнае падарожжа. Вам давядзецца адкрыць для сябе мноства вялікіх дасягненняў розных эпох і культур.
Першы прыпынак у падарожжы — культура першабытнай эпохі. Вы ўбачыце наскальны жывапіс, дакраняцеся да таямніц першага жылля. Даведаецеся, пра што хацеў расказаць першабытны чалавек, пакідаючы малюнкі жывёл, чалавечыя фігуркі, загадкавыя сімвалы і знакі.
Другі прыпынак — найбуйнейшыя цэнтры цывілізацый старажытнасці: Егіпет, Месапатамія, Індыя, Кітай. Для вас адчыніць дзверы культура Старажытнага Усходу. Вы пазнаёміцеся з каласальнымі архітэктурнымі збудаваннямі, пабываеце ў дзівосных храмах, разгадаеце загадкі, пакінутыя нам старажытнымі культурамі.
Трэці прыпынак — самыя значныя з’явы Антычнасці. Вы ўбачыце, як сіла чалавечага духу, жаданне спазнання і дасканаласці праявіліся ў творах мастацтва. Сустрэўшыся з мастацтвам антычнага свету, вы зможаце адказаць на важнае пытанне: чаму антычную культуру лічаць калыскай сусветнага мастацтва?
У кожным падарожжы вас чакаюць сюрпрызы: вы даведаецеся, як творы мастацтва розных эпох працягваюць сваё жыццё ў сучаснай культуры.
У працы вам дапаможа кампакт-дыск. Спасылкі на яго пададзены са значком. Пры неабходнасці з мастацкімі творамі можна пазнаёміцца ў іншых інфармацыйных крыніцах: даведачнай літаратуры, энцыклапедыях, інтэрнэце. Спасылка на іх абазначана значком. На кампакт-дыску вам прапануюцца дадатковыя старонкі, якія дапамогуць адказаць на пытанні і выканаць заданні. Дадатковы матэрыял пададзены са значком. Даведацца значэнне новых слоў якія сустрэнуцца ў вучэбным дапаможніку, вы зможаце са слоўнічка ў канцы дапаможніка. У асноўным тэксце такія словы выдзелены сінім колерам.