Мастацтва
Мистецтво (вітчизняна та світова художня культура). Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: О.С.Бохан, С.І.Колбишева, І.Г.Томашева
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2018
- Сторінок: 192
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У 8-м класе мы працягваем з вамі займальнае падарожжа ў гісторыю айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
Першы прыпынак у падарожжы — мастацкая культура Сярэдневякоўя. Перад вамі расчыняць дзверы сярэдневяковыя замкі і саборы. Дзякуючы творам мастацтва вы даведаецеся, як жылі і як выглядалі жыхары сярэдневяковых гарадоў.
Другі прыпынак — знаёмства з самымі значнымі мастацкімі з’явамі эпохі Адраджэння. Шэдэўры мастацтва Рэнесансу раскрыюць вам свае таямніцы. Вялікія майстры «распавядуць» дзівосныя гісторыі пра свае работы, мастацкія прыёмы і знаходкі.
Трэці прыпынак— мастацкая культура XVII—XVIII стагоддзяў. Італія, Іспанія, Нідэрланды, Францыя і Англія прадэманструюць вам найяскравейшыя ўзоры мастацкай культуры, у якіх вы ўбачыце праявы нацыянальнага характару.
Чацвёрты прыпынак — мастацтва, створанае беларускімі майстрамі. Вы апыняцеся ў самых розных кутках нашай краіны: пабываеце ў храмах, убачыце ўнікальныя вырабы, абразы і партрэты, выкананыя мастакамі далёкага мінулага. I абавязкова даведаецеся пра мастацтва сваёй краіны шмат новага.
У кожным падарожжы вас чакаюць сюрпрызы: вы даведаецеся, як творы майстроў розных эпох працягваюць жыццё ў сучаснай культуры.