Матэматыка

Оцінити підручник:
5,0 1
Матэматыка 6 клас Латоцін Чабатарэўскі 2014

Математика. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Л.О.Латотін, Б.Д.Чеботаревський
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2014
  • Сторінок: 318
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

Вы працягваеце вывучэнне матэматыкі. За год навучання ў школе вам давядзецца засвоіць тое, на адкрыццё чаго матэматыкам спатрэбіліся стагоддзі. Веды, набытыя вамі, дазволяць наблізіцца да матэматыкі XVI—XVII стст. Вам, як і раней, спатрэбяцца ўвага, кемлівасць, настойлівасць і ўпартасць, уменне і прывычка разважаць, аналізаваць.

Працуючы з вучэбным дапаможнікам, вы заўважыце, што матэматыка не толькі цікавая сама па сабе, але і патрэбная для вывучэння іншых школьных прадметаў, для вырашэння многіх практычных пытанняў. Вы працягнеце знаёмства з такімі паняццямі, на якіх будзе грунтавацца вывучэнне прыродазнаўчых школьных прадметаў. Вашы поспехі ў вывучэнні матэматыкі ў пятым і шостым класах паспрыяюць у далейшым добраму засваенню фізікі, хіміі, геаграфіі, іншых школьных прадметаў.

У вучэбным дапаможніку тры раздзелы, разбітыя на асобныя параграфы, у якіх вылучаны сэнсавыя блокі. Найболын важнае ў параграфе адзначана спецыяльным шрыфтам. Новыя паняцці вылучаюцца тлустым шрыфтам. Правілы, сцверджанні вылучаны тлустым курсівам. На гэтым вы павінны засяродзіць асаблівую ўвагу.

Пасля тлумачальнага тэксту ідуць кантрольныя пытанні, пазначаныя знакам. Яны прызначаны для праверкі таго, як вы разабраліся ў змесце тлумачальнага тэксту. Калі на тое ці іншае пытанне вы не змаглі адказаць, трэба вярнуцца да тлумачальнага тэксту і з яго дапамогай паспрабаваць адказаць на гэта пытанне.

 

Схожі матеріали