Матэматыка

Оцінити підручник:
5,0 1
Матэматыка 10 клас Латоцін Чабатарэўскі 2013

Математика. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Л.О.Латотін, Б.Д.Чеботаревський
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2013
  • Сторінок: 408
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

У дзясятым класе вы працягнеце вывучэнне матэматыкі, а таксама пачнеце вывучэнне геаметрыі прасторы — стэрэа-етрыі. Вы пазнаёміцеся з адным з найважнейшых паняццяў матэматыкі — паняццем вытворнай, якое мае самыя шырокія прымяненні. Вам трэба будзе засвоіць многія формулы і алгарытмы. Важна, каб вы іх не толькі заномнілі, але за фармальнымі дзеяннямі не забывалі іх сэнс, усведамлялі, на вырашэнне якіх пытанняў гэтыя дзеянні скіраваныя.

Арганізацыя вучэбнага данаможніка такая самая, як і ў панярэдніх класах. Кожны параграф пачынаецца з абмеркавання таго пытання, што абазначана ў назве параграфа. Найболын важнае вылучана спецыяльнымі шрыфтамі. Новыя паняцці вылучаюцца паўтлустым шрыфтам, правілы і сцверджанні — паўтлустым курсівам, а панянді і факты, на якія варта звярнуць увагу, але не абавязкова занамінаць, — курсівам. Матэрыял, не прызначаны для абавязковага кантролю, размешчаны паміж спецыяльнымі знакамі ►◄.

Пасля тлумачальнага тэксту ідуць кантрольныя пытанні, пазначаныя знакам ?. Яны прызначаны для праверкі таго, як вы засвоілі змест тлумачальнага тэксту. Калі на тое ці іншае пытанне вы не змаглі адказаць, трэба вярнуцца да тлумачальнага тэксту і з яго дапамогай паспрабаваць адказаць на гэтае пытанне.

Практыкаванні, што ідуць пасля кантрольных пытанняў, падзелены на тры групы.

Практыкаванні першай групы прысвечаны тым пытанням, якія абмяркоўваліся ў тлумачальным тэксце. Яны маюць у асноўным трэніровачны характар, хаця сярод іх могуць сустрэцца і больш складаныя.

Другую групу пасля раздзяляльнай гарызантальнай рысы складаюць разнастайныя практыкаванні на паўтарэнне. Пры іх выкананні вам трэба будзе прымяняць веды, набытыя раней, у тым ліку і ў панярэдніх класах.

Задачы трэцяй групы, якія ідуць пасля трох раздзяляльных зорачак, з’яўляюцца ў чымсьці нестандартнымі. Яны патрабуюць творчых падыходаў, самастойнасці ў разважаннях. Разам з тым для іх рашэння ў вас дастаткова ведаў.

 

Схожі матеріали