Інфарматыка
Інформатика. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Г.О.Заборовський, О.Є.Пупцев
- Видавництво: "Выдавецкі цэнтр БДУ"
- Рік видання: 2011
- Сторінок: 151
- Формат файлу: pdf
Паеажаныя школьнікі!
У дзясятым класе вы працягнеце вывучэнне інфарматыкі. Уменне выкарыстоўваць камп’ютар і сучаснае праграмнае забеспячэнне важнае для чалавека таксама, як уменне чытаць і пісаць.
У першай главе дапаможніка вы пазнаёміцеся з метадамі захоўвання інфармацыі і інструментамі архівацыі.
У другой главе вы вывучыце магчымасці сумеснага выкарыстання лічбавых прыстасаванняў і камп’ютара.
У трэцяй главе будзе працягнута вывучэнне асноў алгарытмізацыі і праграмавання. Вы вывучыце працэдуры і функцыі, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце з сімвальнымі і радковымі велічынямі, пазнаёміцеся з алгарытмамі апрацоўкі тэкставай інфармацыі.
Чацвёртая глава пазнаёміць вас з інфармацыйнымі мадэлямі і структураваннем інфармацыі з выкарыстаннем інфармацыйных мадэлей.
У пятай главе вы вывучыце інструменты і метады апрацоўкі інфармацыі ў электронных табліцах, навучыцеся выконваць вылічэнні і прадстаўляць вынікі ў выглядзе графікаў і дыяграм. Атрыманыя веды і ўменні вы зможаце выкарыстоўваць для рашэння практычных задач з розных прадметных галін.
Шостая глава працягне знаёміць вас з выкарыстаннем камп’ютарных камунікацый і Інтэрнэту. Вы разгледзіце сучасныя сэрвісы: форумы, блогі, чаты, сацыяльныя сеткі.