Беларуская літаратура

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская літаратура 8 клас Лазарук Русілка Слесарава Рэпенка 2018

Білоруська література. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: М.А.Лазарук, О.І.Русілка, І.М.Слєсарева, І.В.Репенко
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 304
  • Формат файлу: pdf

Дарагія васьмікласнікі!

 

Наша пазнанне літаратуры працягваецца...

Вы даведаліся пра асаблівасці літаратуры як мастацтва, пра яе месца сярод іншых відаў мастацкай творчасці. Вы так-сама мелі магчымасць параўнаць творы мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, мастацкай літаратуры і навукі (гісторыі) і зразумець, што іх аўтары карыстаюцца словам, сродкамі мовы, але робяць гэта па-свойму, так, як дыктуюць законы таго ці іншага віду мастацтва ці пэўнай галіны навукі.

Вам несумненна запомніліся творы пра герояў, якіх прырода надзяліла незвычайнымі здольнасцямі — талентам. Менавіта з такіх людзей і вырастаюць стваральнікі мастацтва: кампазітары, пісьменнікі, артысты.

Галоўнае ж, на чым была сканцэнтравана ваша ўвага ў VII класе, гэта два асноўныя тыпы слоўнага мастацтва — паэзія і проза. Вы прачыталі шмат вершаваных і празаічных твораў і пераканаліся: яны значна адрозніваюцца не толькі тым, што адны напісаны рыфмаванай, рытмічнай мовай, а другія — «звычайнай» празаічнай, але і па сваім настроі, адносінах да паказу жыцця. Паэзія, з яе настраёвасцю, эмацыянальнасцю, схільная да апісання перажыванняў, момантаў хвалююча яркіх, карыстаецца ўзнёслым словам, метафарычнай мовай. Для празаічных твораў найчасцей характэрны спакойна-апісальны, удумліва-разважлівы паказ розных з’яў, чалавечых адносін, характараў, таго, як яны выяўляюць сябе ў штодзённым жыцці.

Вы зразумелі, што паэтычныя і празаічныя творы розныя не толькі па форме, але і па сродках і прыёмах паказу жыцця. «Сапраўдная паэзія», «выдатная проза» — так звычайна ацэньваем мы кнігі або творы, якія нам асабліва спадабаліся, якія мы лічым дасканалымі, высокамастацкімі, захапляючымі.

Але сакрэты мастацкай літаратуры не толькі ў гэтым. Развіваючыся на працягу многіх стагоддзяў, літаратура выпрацавала шмат спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця, і ў залежнасці ад іх з’явіліся разнастайныя тыпы мастацкіх твораў. Разглядаючы іх, працягнем знаёмства з асаблівасцямі мастацкай літаратуры, даведаемся пра яе роды і жанры.

Ведаць пра іх варта не толькі спецыялістам, але і кожнаму, хто любіць і чытае літаратуру; кожнаму культурнаму чалавеку для таго, каб глыбей спасцігнуць законы прыгожага пісьменства. А таму пойдзем далей, працягнем наша знаёмства з найвыдатнейшым відам мастацтва — літаратурай.

I ў гэтым вам дапаможа размешчаны на партале электронны адукацыйны рэсурс «Беларуская літаратура. 8 клас» (гл. http://e-vedy.adu.by), што, як і ў папярэднім класе, цалкам адпавядае структуры вучэбнага дапаможніка. Спасылкі на тэсты, трэнажоры, аўдыя- і відэаматэрыялы вы зможаце знайсці ў аднайменных раздзелах.

Поспехаў вам!

 

pick_biloruska_literatura_be_ru_8_lazaruk2.pdf
12 MB
11

Схожі матеріали