Беларуская літаратура

Оцінити підручник:
4,67 3
Беларуская літаратура 8 клас Лазарук Русілка Слесарава 2011

Білоруська література. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: М.А.Лазарук, О.І.Русілка, І.М.Слєсарева
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2011
  • Сторінок: 360
  • Формат файлу: pdf

Дарагія васьмікласнікі!

 

Наша пазнанне літаратуры працягваецца. Аднак перш чым пачаць знаёмства з новым матэрыялам, давайце ўспомнім тое, што вывучалі ў сёмым класе. Вы даведаліся пра асаблівасці літаратуры як мастацтва, пра яе месца сярод іншых відаў мастацкай творчасці, такіх, напрыклад, як музыка, жывапіс, тэатр. Вы мелі таксама магчымасць параўнаць творы мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, мастацкай літаратуры і навукі (гісторыі) і зразумець, што іх аўтары карыстаюцца словам, сродкамі мовы, але робяць гэта па-свойму, так, як дыктуюць законы таго ці іншага віду мастацтва ці пэўнай галіны навукі.

Галоўнае ж, на чым была сканцэнтравана ваша ўвага ў сёмым класе, гэта два асноўныя тыпы слоўнага мастацтва — паэзія і проза. Вы прачыталі шмат вершаваных і празаічных твораў і пераканаліся: яны значна адрозніваюцца не толькі тым, што адны напісаны рыфмаванай, рытмічнай мовай, а другія — «звычайнай». Паэзія, з яе настраёвасцю, эмацыянальнасцю, схільная да апісання перажыванняў, момантаў хвалююча яркіх, карыстаецца словам узнёслым, мовай метафарычнай. Для празаічных жа твораў найчасцей характэрны паказ з’яў і чалавечых адносін спакойна-апісальны, удумліва-разважлівы.

Вы зразумелі таксама, што паэтычныя і празаічныя творы розныя не толькі па форме, але і па сродках і прыёмах паказу жыцця. Сапраўдная паэзія і выдатная проза адпавядаюць пэўным якасцям, творы такога кшталту з’яўляюцца высокамастацкімі, дасканалымі.

На працягу многіх стагоддзяў развіцця літаратуры выпрацавана шмат спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця, а ў залежнасці ад іх з’явіліся разнастайныя тыпы мастацкіх твораў. Разглядаючы іх, працягнем знаёмства з асаблівасцямі мастацкай літаратуры, даведаемся аб яе родах і жанрах.

 

{module Google (справа)}

{source}
<iframe class="pickFlip" data-src="https://s3.amazonaws.com/online.fliphtml5.com/eide/fipv/index.html#p=1" allowfullscreen=""></iframe>
{/source}

{jd_file file==1731}

{module Comments}

pick_biloruska_literatura_be_ru_8_lazaruk.pdf
7 MB
93

Схожі матеріали