Біялогія

Оцінити підручник:
5,0 1
Біялогія 11 клас Дашкоў Песнякевіч Галавач 2021 (павыш.)

Біологія. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з російською мовою навчання. (Білоруське видання, підвищений рівень)

  • Автор: М.Л.Дашков, О.Г.Песнякевич, О.М.Головач
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 304
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Раздзел школьнага курса біялогіі, які вывучаецца ў 10-м і 11-м класах, прысвечаны разгляду агульных заканамернасцей жывой прыроды. У гэтым навучальным годзе вы працягнеце знаёмства з найважнейшымі прыроднымі працэсамі і з’явамі, законамі існавання і ўзаемадзеяння біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі.

Вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуюць клеткі жывых арганізмаў, якія рэчывы ўваходзяць у іх састаў і ў чым заключаецца біялагічная роля гэтых злучэнняў. Вы пазнаёміцеся з няклетачнымі формамі жыцця, пашырыце свае ўяўленні пра працэсы жыццядзейнасці і механізмы іх рэгуляцыі. Таксама вы вывучыце заканамернасці эвалюцыі жывых арганізмаў, іх спадчыннасці і зменлівасці. Атрыманыя веды дапамогуць вам знайсці адказы на многія пытанні пра жывую прыроду, сфарміраваць цэласную навуковую карціну навакольнага свету, спатрэбяцца ў штодзённым жыцці.

Вучэбны дапаможнік уключае восем раздзелаў, падзеленых на параграфы. Кожны раздзел пачынаецца з кароткага ўступу і заканчваецца рубрыкай ПАДВЯДЗЁМ ВЫНІКІ, якая змяшчае асноўныя вынікі па дадзенай тэме.

Тэкст параграфаў уключае асноўны і дадатковы матэрыял. Самыя важныя тэрміны і паняцці вылучаны тлустым шрыфтам, іншыя адзначаны курсівам.

Дадатковы матэрыял адзначаны вертыкальнай лініяй. Ён дазваляе пашырыць, паглыбіць ці канкрэтызаваць веды, азнаёміцца з цікавымі біялагічнымі фактамі.

Тэкст параграфаў забяспечаны малюнкамі, схемамі і табліцамі, якія дапамогуць вам наглядна ўявіць біялагічныя аб’екты, абагульніць інфармацыю пра іх і лепш засвоіць матэрыял, які вывучаецца.

 

pick_biologiya_be_11_dashkov.pdf
9 MB
2

Схожі матеріали