Беларуская літаратура

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская літаратура 11 клас Мельнікава Ішчанка Мішчанчук 2009

Білоруська література. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: З.П.Мельнікова, Г.М.Іщенко, М.І.Міщенчук
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2009
  • Сторінок: 304
  • Формат файлу: pdf

Перыяд абнаўлення грамадскага жыцця, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай «хрушчоўская адліга», завяршыўся ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Пастанова ЦК КПСС «Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў, органаў друку, радыё, тэлебачання, кінематаграфіі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуару» (1969) замацавала партыйную анеку над развіццём культуры і літаратуры.

Нягледзячы на складаныя грамадска-палітычныя ўмовы, канец 1960-х — першая палова 1980-х гадоў пазначаны значнымі дасягненнямі ў культурным жыцці Беларусі. У выяўленчым мастацтве варта назваць імёны М. Данцыга, М. Савіцкага, А. Марачкіна, М. Селешчука, Ф. Янушкевіча і інш. Асабліва плённа працаваў М. Савіцкі. Яго палотны «Партызаны», « Віцебскія вароты », «Партызанская мадонна», цыклы «Гераічная Беларусь», «Лічбы на сэрцы» і многія іншыя сталі набыткам не толькі беларускага, але і сусветнага выяўленчага мастацтва. Іх аўтар не раз станавіўся лаўрэатам дзяржаўных прэмій БССР і СССР, яму прысвоена званне народнага мастака Беларусі (1972) і народнага мастака СССР (1978).мастака Беларусі (1972) і народнага мастака СССР (1978).

У 1960—80-я гады з’явіліся новыя імёны беларускіх скульптараў і архітэктараў. Імі створаны шэраг помнікаў, манументаў, мемарыяльных комплексаў, якія сталі важнымі падзеямі ў культурным жыцці рэспублікі таго часу. Гэта помнікі Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (3. Азгур), М. Багдановічу (С. Вакар) у Мінску, манумент у гонар маці-патрыёткі Н. Ф. Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія не вярнуліся з вайны (А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў) у Жодзіна, мемарыяльна-архітэктурны комплекс «Хатынь» (С. Селіханаў, Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін), мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (А. Бембель, Р. Сысоеў, Ю. Казакоў і інш.). Комплексы «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой» вядомыя ва ўсім свеце і з’яўляюцца месцамі паломніцтва на тэрыторыі Беларусі.

 

pick_biloruska_literatura_be_ru_11_melnikova.pdf
6 MB
50

Схожі матеріали