Геаграфія

Оцінити підручник:
5,0 1
Геаграфія 8 клас Лопух Страха Сарычава Шандроха 2019

Географія. Країни і народи. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: П.С.Лопух, М.Л.Стреха, О.В.Саричева, А.Г.Шандроха
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2019
  • Сторінок: 248
  • Формат файлу: pdf

Паважаныя васьмікласнікі!

 

У папярэдніх курсах геаграфіі вы пазнаёміліся з асноўнымі прыроднымі працэсамі і з’явамі, якія адбываюцца у геаграфічнай абалонцы Зямлі, а таксама з фізіка-геаграфічнымі асаблівасцямі прыроды мацерыкоў і акіянаў. Атрыманыя веды дапамогуць вам у гэтым навучальным годзе асвоіць асновы новага раздзела геаграфічнай навукі — грамадскай, або сацыяльна-эканамічнай, геаграфіі. Вы пазнаёміцеся з асноўнымі паняццямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, з асаблівасцямі населыгіцтва і яго гаспадарчай дзейнасці ў свеце, асобных рэгіёнах і краінах, з заканамернасцямі тэрытарыяльнай арганізацыі эканамічнага жыцця грамадства. Мацерыкі ў дадзеным курсе разглядаюцца як макрарэгіёны, у іх складзе — рэгіёны і краіны, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца часткай рэгіёнаў.

Прапануем даведацца, як складзены вучэбны дапаможнік «Геаграфія. Краіны і народы». Ва ўступным параграфе дапаможніка разглядаюцца аб’ект і прадмет сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Вучэбны дапаможнік складаецца з двух раздзелаў: агульнага і рэгіянальнага. Вывучаючы матэрыял першага раздзела, вы пазнаёміцеся з палітычнай картай свету і асаблівасцямі яе фарміравання, насельніцтвам і асноўнымі дэмаграфічнымі працэсамі, якія адбываюцца ў свеце, а таксама з прыроднымі рэсурсамі і іх роляй у жыцці чалавека, агульнай характарыстыкай гаспадаркі, асноўнымі яе галінамі і відамі дзейнасці. Другі раздзел прысвечаны рэгіянальнаму агляду зямнога шара, агульным і рэгіянальным сацыяльна-эканамічным адрозненням Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі, комплекснай эканоміка-геаграфічнай характарыстыцы рэгіёнаў і найбуйнейшых краін свету.

Схожі матеріали