Фізіка

Фізика. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Л.А.Ісаченкова, О.В.Громико, Ю.Д.Лещинський
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2022
- Сторінок: 168
- Формат файлу: pdf
Дарагія сямікласнікі!
У гэтым навучальным годзе вам давядзецца ўзысці на першую прыступку навуковай лесвіцы, якая называецца «фізіка». Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з мноствам цікавых з’яў, якія адбываюцца вакол вас. Зможаце растлумачыць, як працуюць розныя машыны і механізмы; чаму тэмпература вады на дне вадаёма ў самы моцны мароз +3—4 градусы; чаму па мабільным устройстве можна з любога месца пагаварыць з бацькамі і сябрамі.
Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з рознымі вымяральнымі приборам!, адзінкамі вымярэння. Навучыцеся самастойна выконваць вымярэнні і ацэньваць іх хібнасць. У далейшым гэтыя ўменні спатрэбяцца вам пры вывучэнні не толькі фізікі, але і іншых прадметаў.
Падручнік складаецца з глаў, а главы — з параграфаў. Кожная глава пачынаецца з ілюстраванай старонкі. На ёй прыведзены пытанні, адказы на якія вы атрымаеце, вывучыўшы дадзеную главу. У тэксце некаторых параграфаў ёсць заданні. Выконвайце іх. Уважліва чытайце апісанні доследаў. Доследы, побач з апісаннем якіх стаіць QR-код, можна «ажывіць». Сур’ёзна стаўцеся да галоўных вывадаў, якія вызначаюць асноўнае ў змесце параграфа. Для праверкі разумения матэрыялу ў канцы параграфаў прадугледжаны кантрольныя пытанні. Старайцеся даць адказ на кожнае з іх. Часам для гэтага спатрэбіцца выкарыстаць дадатковую літаратуру або Інтэрнэт.
Падручнік змяшчае практычную частку — дамашнія заданні і практыкаванні. Найболып складаныя задачы і кантрольныя пытанні вылучаны знакамУ канцы кожнай главы прыведзены тэмы праектных заданняў.
У некаторых параграфах змяшчаецца матэрыял для дапытлівых. Ён можа быць вывучаны па жаданні.
У стварэнні падручніка прымаў удзел вялікі калектыў спецыялістаў. Шануйце працу і намаганні ўсіх, хто працаваў над кнігай, — беражыце яе!
Жадаем вам творчасці і поспехаў пры вывучэнні фізікі.