Фізіка

Фізика. Підручник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Л.А.Ісаченкова, Ю.Д.Лещинський
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2013
- Сторінок: 183
- Формат файлу: pdf
У 7-м класе вы працягнеце вывучэнне вельмі цікавай і вельмі важнай для жыппя навукі — фізікі. Дапамагчы вам у гэтым зможа дадзены падручнік.
Матэрыял, выкладзены ў падручніку, пазнаёміць вас з новымі фізічнымі з’явамі, паняццямі і велічынямі, найболын важнымі законамі прыроды і іх значэннем для навукі, тэхнікі і практычнага жыпття.
Аднак, каб вырашаць практычныя задачы, правільна тлумачыць тое, што адбываецца ў навакольным свеце, недастаткова толькі пазнаёміцца з фізічнымі з’явамі і паняццямі. Неабходна зразумець і засвоіць сутнасць фізічных з’яў і паняццяў, асноўныя заканамернасці, якім яны падпарадкоўваюцца. Каб праца з падручнікам была болын прадукцыйнай, мы хацелі б даць вам некалькі парад.
Прачытайце параграф спачатку бегла, каб зразумець сутнасць выкладзенага, а затым бярыцеся за яго вывучэнне грунтоўна. Не завучвайце на памяць тэкст параграфа. Асаблівую ўвагу ўдзяліце азначэнням велічынь, формулам, законам. Яны ў тэксце выдзелены тлустым шрыфтам. Калі формула мае вывад, яго трэба самастойна ўзнавіць у сшытку.
У тэксце параграфа ёсць пытанні. Не пакідайце без адказу ніводнага з іх. Калі на нейкае з пытанняў вы не здолелі адказаць, вярніцеся яшчэ раз да пачатку параграфа і ўважліва прачытайце тэкст, пасля чаго зноў паспрабуйце адказаць на пытанне. Не ўхіляйцеся ад выканання нашай просьбы прывесці прыклады, што пацвярджаюць тую ці іншую з’яву. Запішыце гэтыя прыклады ў сшытак.
Уважліва чытайце апісанні доследаў, якія прыводзяцца ў параграфе. Многія з іх можна паўтарыць дома. Зрабіце гэта, і вы намнога лепш зразумееце матэрыял.