Беларуская літаратура

Оцінити підручник:
2,33 3
Беларуская літаратура 9 клас Праскаловіч Рагойша Шамякіна 2019

Білоруська література. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.В.Праскаловіч, В.П.Рагойша, Т.І.Шамякіна
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2019
  • Сторінок: 288
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

У IX класе вы ўзыдзеце на яшчэ адну прыступку ў пазнанні прыгожага пісьменства, а разам з ім і ў пазнанні жыцця.

Кніга, якую вы зараз трымаеце ў руках, адрозніваецца ад тых, па якіх вучыліся ў папярэдніх класах. Упершыню вы прыступаеце да вывучэння гісторыі беларускай літаратуры ад сівой мінуўшчыны да нашых дзён. Вас чакаюць цікавыя сустрэчы з творамі розных тыпаў культур (сярэдневяковай, рэнесансавай, Новага часу, XX стагоддзя). Уступіўшы праз тэксты розных эпох у дыялог з пісьменнікам, з культурай у самым шырокім сэнсе слова, вы зможаце адчуць непаўторнасць індывідуальнасці кожнага мастака слова, самабытнасць і ўнікальнасць роднай літаратуры.

Запрашаючы павандраваць у прасторы і часе, пісьменнік дапамагае нам спасцігаць само жыццё, таямніцы чалавечай душы, прымушае хвалявацца за сваіх герояў, суперажываць з імі.

Мастацкую літаратуру называюць чалавеказнаўствам, таму што галоўным аб’ектам яе даследавання з’яўляецца чалавек. Прачытаныя творы дапамогуць вам у асэнсаванні свайго месца і прызначэння на зямлі. Складаныя пытанні паставіць перад вамі жыццё. Падрыхтавацца да годнага іх вырашэння дапаможавамчытанне кніг. «Кніга — настаўнік жыцця...» — пісаў Іван Мележ.

Як вядома, цікавасць да кнігі пачынаецца з увагі да асобнага аўтара, да яго жыццёвага і творчага шляху. Таму ў вучэбным дапаможніку вы знойдзеце асноўныя звесткі з біяграфіі пісьменнікаў. Аналіз прапанаваных для вывучэння мастацкіх твораў адбываецца з апорай на кароткія характарыстыкі гісторыка-літаратурнага працэсу пэўнага перыяду, на паняцці па тэорыі літаратуры.
Гэта вучэбная кніга з’яўляецца своеасаблівым навігатарам у бяскрайнім кніжным моры.

Мы спадзяёмся, што вучэбны дапаможнік паспрыяе вашым памкненням да больш глыбокага пазнання духоўных набыткаў мастацкай літаратуры.

У гэтым вам дапаможа і размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (гл. http: //e-vedy.adu.by) электронны адукацыйны рэсурс «Беларуская літаратура. 9 клас», што, як і ў папярэдніх класах, цалкам адпавядае структуры вучэбнага дапаможніка. Спасылкі на тэставыя заданні, трэнажоры, аўдыя- і відэаматэрыялы вы зможаце знайсці ў аднайменных раздзелах.

Дарагія дзевяцікласнікі! Запрашаем у літаратурную вандроўку! Цікавага і ўдумлівага вам чытання!

 

pick_biloruska_literatura_be_ru_9_praskalovitch.pdf
18 MB
27

Схожі матеріали