Беларуская мова

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская мова 8 клас Бадзевіч Саматыя 2020

Білоруська мова. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: З.І.Бадзевич, І.М.Саматия
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2020
  • Сторінок: 256
  • Формат файлу: pdf

 

Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, мае назву «Беларуская мова». Мова — складаная шматузроўневая з’ява. Вы ўжо ведаеце такія яе адзінкі, як гук, што вывучаўся ў раздзеле «Фанетыка», слова, што вывучалася ў раздзелах «Лексіка», «Словаўтварэнне», «Марфалогія».

Вядома вам і тое, што мова — гэта агульназразумелы для ўсіх людзей, якія ёю карыстаюцца, сродак зносін, захавання інфармацыі і перадачы ведаў. Маўленне — вопыт (практыка) ужывання моўных сродкаў (слоў, выказванняў, стыляў) у працэсе зносін, абмену думкамі. Ступень валодання мовай залежыць ад таго, як размаўляюць вакол, ад адносін чалавека да роднай мовы, ад узроўню яго адука-ванасці, працоўнай дзейнасці, інтарэсаў і інш.

3 самога прызначэння мовы вынікае тое, што галоўным на ўроках яе вывучэння павінна стаць авалоданне багатымі рэсурсамі роднай мовы, уменнямі правільна і камунікатыўна апраўдана выкарыстоўваць іх у разнастайных формах, відах, сферах маўленчай дзейнасці.

Чым гэты вучэбны дапаможнік адрозніваецца ад тых, па якіх вы працавалі раней? У ім пачынае выкладацца новы вялікі раздзел граматыкі — сінтаксіс. У VIII класе разглядаюцца ў сістэме такія моўныя адзінкі, як словазлучэнне, просты сказ, тэкст.

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч адзначаў: «Не адметнасць лексікі перш за ўсё робіць пагоду: у лексіцы славянскіх народаў агульных слоў тысячы. Пагоду робіць сінтаксіс. Музыка фразы. Тое, у чым дух мовы. Яе глыбінная сутнасць. Яе мысліцельная прырода. Тое, што ў генах і перадаецца з генамі».

На ўзроўні сінтаксісу праяўляюць сябе адзінкі ўсіх іншых моўных ярусаў. Таму вы павінны ўсвядоміць асаблівую важнасць гэтага раздзела для авалодання нацыянальнай мовай беларускага народа.

Тэкст — галоўная адзінка, на аснове якой будуць разглядацца розныя моўныя з’явы, паколькі толькі ў ім можна асэнсаваць іх месца, ролю і значэнне ў маўленні.

У вучэбным дапаможніку раздзел мае назву не проста «Сінтаксіс», а «Сінтаксіс і пунктуацыя». Чаму? Каб навучыцца ставіць знакі прыпынку, трэба ўмець распазнаваць сінтаксічныя з’явы. Гэта бясспрэчна. А яшчэ пунктуацыя з’яўляецца адным са сродкаў вывучэння сінтаксісу, авалодання яго багатымі рэсурсамі, узбагачэння сінтаксічнага ладу маўлення. Напрыклад: чым адрозніваюцца наступныя сказы: «Хто, мы?» і «Хто мы?»? Коска поўнасцю мяняе сэнс выказвання, што сведчыць пра тое, што пунктуацыя не проста звод правіл расстаноўкі знакаў прыпынку на пісьме. Гэта сістэма знакаў, якія садзейнічаюць выкананню адной з асноўных функцый пісьмовай формы мовы — быць сродкам камунікацыі, зносін паміж людзьмі. Авалодваць сінтаксічнымі і пунктуацыйнымі ўменнямі вы і будзеце па гэтым вучэбным дапаможніку. Адначасова ён дапаможа вам адказаць на пытанне «Хто мы?».

 

pick_biloruska_mova_be_ru_8_badzevich2.pdf
6 MB
11

Схожі матеріали