Беларуская мова

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская мова 8 клас Бадзевіч Саматыя 2015

Білоруська мова. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: З.І.Бадзевич, І.М.Саматия
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2015
  • Сторінок: 288
  • Формат файлу: pdf

Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, мае назву, як і ў папярэдніх класах, — «Беларуская мова». Мова — складаная шматузроўневая з’ява. Вы ўжо ведаеце такія яе адзінкі, як гук, што вывучаўся ў раздзеле «Фанетыка», слова, што вывучалася ў раздзелах «Лексіка», «Словаўтварэнне», «Марфал огія».

Вядома вам і тое, што мова — гэта агульназразумелы для ўсіх людзей, якія ёю карыстаюцца, сродак зносін, захавання інфармацыі і перадачы ведаў. Маўленне — вопыт (практыка) ужывання моўных сродкаў (слоў, выказванняў, стыляў) у працэсе зносін, абмену думкамі. Ступень валодання мовай залежыць ад таго, як размаўляюць вакол, ад адносін чалавека да роднай мовы, ад узроўню яго адукаванасці, працоўнай дзейнасці, інтарэсаў і інш.

3 самога прызначэння мовы вынікае тое, што галоўным на ўроках яе вывучэння павінна стаць авалоданне багатымі рэсурсамі роднай мовы, уменнямі правільна і камунікатыўна апраўдана выкарыстоўваць іх у разнастайных формах, відах, сферах маўленчай дзейнасці.

Чым гэты вучэбны дапаможнік адрозніваецца ад тых, па якіх вы працавалі раней? У ім пачынае выкладацца новы вялікі раздзел граматыкі — сінтаксіс. У VIII класе разглядаюцца ў сістэме такія моўныя адзінкі, як словазлучэнне, просты сказ, тэкст.

 

pick_biloruska_mova_be_ru_8_badzevich.pdf
7 MB
540

Схожі матеріали