Беларуская мова

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская мова 7 клас Валочка Зелянко Язерская 2020

Білоруська мова. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Г.М.Валочка, В.У.Зелянко, С.А.Язерська
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2020
  • Сторінок: 239
  • Формат файлу: pdf

 

Кожная мова ўнармаваная, гэта значыць яна падпарадкоўваецца агульнапрынятым, замацаваным у маўленчай практыцы правілам вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў.

Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у словах.

Акцэнталагічныя нормы рэгулююць месца націску ў словах.

Словаўтваральныя нормы замацоўваюць правілы ўтварэння слоў і іх ужыванне.

Граматычныя (марфалагічныя і сінтаксічныя) нормы замацоўваюць правільнае ўжыванне формы слова і спалучэнняў слоў у словазлучэннях і сказах.

Лексічныя нормы патрабуюць ужываць словы ў адпаведнасці з іх значэннямі.

Стылістычныя нормы рэгулююць правілы ўжывання моўных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання.

Арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы — гэта правілы напісання слоў і пастаноўкі знакаў прыпынку.

Моўныя нормы абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца мо-вай. Дзякуючы ім людзі могуць разумець адзін аднаго. Каб вас правільна разумелі, трэба ўмець правільна вымаўляць і пісаць словы, выбіраць патрэбныя па сэнсе і стылістычнай афарбоўцы, правільна ўжываць граматычныя формы, складаць словазлучэнні, сказы, тэксты.

 

pick_biloruska_mova_be_ru_7_valochka2.pdf
5 MB
39

Схожі матеріали