Біялогія

Оцінити підручник:
5,0 1
Біялогія 7 клас Лісаў 2017

Біологія. Підручник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: М.Д.Лісов
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 230
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сямікласнікі!

 

У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі. Нагадаем, біялогія (ад грэч. біяс — жыццё і логас — вучэнне) — гэта навука пра жыццё, пра жывую прыроду.

Вам трэба будзе вывучыць будову і жыццядзейнасць бактэрый, пратыстаў, грыбоў і раслін, асаблівасці іх размнажэння і развіцця, пазнаёміцца з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.

Вучэбны дапаможнік уключае дзесяць глаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю аб тым, пра што вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Главы складаюцца з параграфаў.

Матэрыял параграфаў падзелены на асноўны і дадатковы. У кожным параграфе ў асноўным тэксце тлустым шрыфтам (або зялёным колерам у рамках) вылучаны тэрміны і паняцці. Дадатковы матэрыял, набраны дробным шрыфтам, прадстаўлены некалькімі рубрыкамі і разлічаны на тых, хто захапляецца біялогіяй. Матэрыял на жоўтым фоне паглыбляе і тлумачыць асноўны тэкст. Матэрыял, прысвечаны некаторым важным навуковым адкрыццям, заключаны ў рамку, а цікавым біялагічным фактам, — размешчаны на зялёным фоне.

У некаторых параграфах змяшчаюцца рэкамендацыі па правядзенні хатніх доследаў — рубрыка «Міні-лаб». Гэтыя доследы выконваюцца па жаданні вучняў пры наяўнасці адпаведных матэрыялаў.

Пасля тэксту кожнага параграфа ідуць вывады, якія адлюстроўваюць самае важнае, што трэба засвоіць. Таксама ў канцы параграфа размешчаны разнастайныя пытанні і заданні, якія да-памогуць вам праверыць засваенне тэмы, паспрабаваць прымяніць атрыманыя на ўроку веды для вырашэння тых ці іншых праблем. Пытанні пазначаны значком, а заданні — значком. У рубрыцы «Рашэнне праблем» прапануецца на аснове набытых ведаў разабрацца ў сітуацыях, якія блізкія да жыццёвых, і знайсці іх рашэнне.

 

pick_biologiya_be_7_lisov.pdf
20 MB
4

Схожі матеріали