Біялогія

Оцінити підручник:
5,0 1
Біялогія 6 клас Лісаў 2021

Біологія. Підручник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: М.Д.Лісов
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 160
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

У гэтым годзе вы пачынаеце вывучаць новы прадмет — біялогію. Вы будзеце вучыцца пазнаваць навакольны свет жывой прыроды. I дапаможа вам у гэтым падручнік, які вы трымаеце ў руках.

Тэкст падручніка падзелены на главы і параграфы. На пачатку кожнага параграфа знаходзіцца рубрыка «Вы даведаецеся, вы навучыцеся», якая сарыентуе вас на атрыманне новых ведаў і ўменняў. Чытаючы тэкст параграфа, старайцеся зразумець яго сутнасць, выдзеліць асноўныя думкі, запомніць галоўнае.

Уважліва разглядайце ілюстрацыі, чытайце да іх подпісы — гэта дапаможа вам лепш зразумець змест тэксту. Працаваць з падручнікам патрэбна з алоўкам і сшыткам. Выпісвайце новыя словы, малюйце схемы.

У падручніку шрыфтам выдзелены азначэнні некаторых найбольш важных паняццяў, асобныя новыя словы, якія патрэбна запомніць, назвы відаў жывых арганізмаў.

Звярніце ўвагу на тэкст, набраны дробным шрыфтам. Гэта дадатковы матэрыял (рубрыка «Гэта цікава»). Тут прадстаўлены цікаўныя факты з жыцця жывых істот. Рубрыка разлічана на дапытлівых навучэнцаў, на тых, хто цікавіцца біялогіяй.

Напрыканцы кожнага параграфа на каляровым фоне размешчаны кароткія вывады па тэме (рубрыка «Паўторым галоўнае»). Яны дазваляюць паўтарыць і замацаваць самае галоўнае са зместу вывучанага матэрыялу. Вывады не патрэбна завучваць на памяць, вы можаце пераказваць іх сваімі словамі.

Пасля вывучэння тэксту адкажыце на пытанні і выканайце заданні ў канцы параграфа (рубрыка «Праверым сябе»). Гэта дасць магчымасць праверыць, наколькі вы засвоілі матэрыял. Сярод іх ёсць пытанні і заданні на выкарыстанне ведаў у новай сітуацыі і на кемлівасць. Пошук адказаў на пытанні і выкананне заданняў будуць спрыяць асэнсаванню вывучанага матэрыялу, яго выкарыстанню ў розных жыццёвых абставінах.

 

pick_biologiya_be_6_lisov2.pdf
5 MB
1

Схожі матеріали