Гісторыя Беларусі

Оцінити підручник:
5,0 1
Гісторыя Беларусі 11 клас Касовіч Барабаш Корзюк 2021 (павыш.)

Історія Білорусі. ХІХ - початок ХХІ ст. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання, підвищений рівень)

  • Автор: О.В.Касович, Н.В.Барабаш, О.О.Корзюк
  • Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 240
  • Формат файлу: pdf

 

Шаноўныя навучэнцы!

 

У 10 класе вы ўжо вывучылі гісторыю Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. У 11 класе працягнеце вывучэнне гістарычных падзей, што адбываліся на тэрыторыі нашай краіны ў XIX — пачатку XXI ст. За тэты перыяд, які ўключае крыху болей за два стагоддзі, Беларусь перажыла тры рэвалюцыі, дзве сусветныя вайны, сфарміравала нацыянальную дзяржаўнасць, набыла суверэнітэт, паспяхова развівала навуку і тэхніку, удзельнічала ў асваенні касмічнай прасторы.

Асноўныя гістарычныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд, вы ўжо вывучалі ў 8 і 9 класах. У адрозненне ад базавай школы ў 11 класе на першы план выходзіць абагульненая карціна падзей і з’яў. Вывучаючы гісторыю па асноўных сферах грамадскага жыцця, вы зможаце зразумець асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага развіцця нашай краіны ў дадзены перыяд. У11 класе вы павінны навучыцца аналізаваць, абагуль-няць і сістэматызаваць вывучаныя факты, самастойна рабіць вывады; крытычна ацэньваць інфармацыю, якая сустракаецца ў СМІ; даваць уласную аргументаваную ацэнку гістарычным фактам.

У вас ёсць магчымасць выбраць узровень вывучэння вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі»: базавы альбо павышаны. Тыя, хто будзе вывучаць айчынную гісторыю на базавым узроўні, могуць выкарыстоўваць пры вывучэнні вучэбнага прадмета толькі дадзены вучэбны дапаможнік. Тым, хто выбраў павышаны ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета, неабходна выкарыстоўваі і.ьяшчэ і дадатковыя матэрыялы, абазначаныя ў вучэбным дапаможніку спецыяльным знакам і размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://profil.adu.by). Пры жаданні навучэнны, якія вывучаюць вучэбны прадмет на базавым узроўні, таксама могуць працаваць з матэрыяламі павышанага ўзроўню.

Вучэбны дапаможнік складаецца з пяці раздзелаў. У пачатку кожнага раздзела ўказаны асноўныя патрабаванні да вынікаў вашай вучэбнай дзейнасці. Да іх мэтазгодна звяртацца перад вывучэннем новай тэмы, а таксама пры падрыхтоўцы да кантролю ведаў і ўменняў па раздзеле.

Храналагічная табліца перад кожным раздзелам утрымлівае асноўныя падзеі, што адносяцца да перыяду, які вывучаецца.

 

pick_istoriya_bilorusi_be_11_kasovich.pdf
8 MB
4

Схожі матеріали