Зборнік задач па хіміі

Оцінити підручник:
5,0 1
Хімія (зборнік задач) 10 клас Матуліс Калевіч 2021

Збірник завдань з хімії. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.Е.Матуліс, В.Е.Матуліс, Т.О.Колевич
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2021
  • Сторінок: 264
  • Формат файлу: pdf

 

У дадзеным зборніку прыведзены пытанні, заданні і разліковыя задачы па курсе хіміі 10-га класа.

Перад тым як прыступіць да рашэння новых задач, неабходна паўтарыць раней вывучаны матэрыял. Для гэтага прызначаны першы раздзел «Задачы для паўтарэння», у якім размешчаны задачы, падобныя на тыя, што вы рашалі раней. Такое паўтарэнне пройдзенага матэрыялу, якое ажыццяўляецца на практыцы, дапаможа вам паспяхова справіцца з рашэннем задач у 10-м класе, а таксама падрыхтавацца да ўступных выпрабаванняў і алімпіяд.

У 10-м класе вывучаецца арганічная хімія — хімія злучэнняў вугляроду. Спачатку вы будзеце вывучаць агульныя заканамернасці будовы атамаў хімічных элементаў. Пытанні па дадзенай тэме разлічаны на разумение прынцыпаў будовы атамаў хімічных элементаў, заканамернасцей звязвання атамаў паміж сабой з утварэннем хімічных злучэнняў. Асаблівая ўвага нададзена вугляроду — асноўнаму элементу ў саставе арганічных злучэнняў.

У наступных раздзелах вы будзеце выконваць заданні па хіміі арганічных злучэнняў. Акрамя разліковых задач, тут прадстаўлены заданні, якія тычацца ўстанаўлення будовы арганічных злучэнняў і іх хімічных уласцівасцей. Звярніце асаблівую ўвагу: у арганічнай хіміі важна ўстанавіць не проста колькасны састаў злучэння, але і будову яго малекулы, паколькі менавіта гэты фактар вызначае ўласцівасці рэчыва. Адзначым: прынцып узаемасувязі будовы рэчыва і яго ўласцівасцей адносіцца да арганічных і неарганічных злучэнняў, таму пры рашэнні хімічных задач важна не толькі правільна праводзіць матэматычныя разлил, але і разумець сутнасць з’яў, аб якіх ідзе гаворка ў заданні.

У зборніку прадстаўлены заданні базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння хіміі. Заданні павышанага ўзроўню, а таксама павышанай складанасці адзначаны зорачкай (*). Для некаторых заданняў прыведзены рашэнні.

Мы прапануем найболып рацыянальныя, на наш пог ляд, спосабы рашэнняў, але тэта не значыць, што яны з’яўляюцца адзіна магчымымі. Вы можаце выканаць задание па-свойму, і калі ваша рашэнне будзе правильным, можаце павіншаваць сябе з поспехам. Для праверкі правільнасці рашэння ў канцы дапаможніка прыведзены адказы і каментарыі.

 

pick_himiya_be_10_matulis.pdf
5 MB
15

Схожі матеріали