Хімія

9 клас Перегляди: 529
Купити
Хімія. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 272
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Вы працягваеце сваё падарожжа па дзіўнай краіне пад назвай Хімія. Вы ўжо асвоілі асновы мовы гэтай навукі, даведаліся пра розныя хімічныя рэчывы і іх уласцівасці, а галоўнае, зразумелі, што хімія — гэта навука пра хімічныя ператварэнні рэчываў, якая вывучае самыя разнастайныя хімічныя працэсы.

У 8-м класе вы пазнаёміліся з перыядычным законам — асновай сучаснай хіміі і ўсяго прыродазнаўства, навучыліся карыстацца перыядычнай сістэмай хімічных элементаў. Гэтыя веды разам з уяўленнямі пра будову атамаў, атрыманымі пры вывучэнні курсаў фізікі і хіміі, дапамаглі вам зразумець, што такое хімічная сувязь, як уплываюць састаў і будова рэчываў на іх уласцівасці.

У гэтым вучэбным годзе вам давядзецца дапоўніць і сістэматызаваць свае веды пра асноўныя класы неарганічных злучэнняў — аксіды, кіслоты, асновы і солі. Першапачатковыя звесткі пра гэтыя рэчывы вы атрымалі ў курсе хіміі 7-га і 8-га класаў. Цяпер вы больш падрабязна разгледзіце класіфікацыю гэтых рэчываў, іх састаў, уласцівасці і практычнае ўжыванне.

Вы даведаецеся шмат новага і цікавага пра тое, што адбываецца пры растварэнні рэчываў у вадзе і што такое электралітычная дысацыяцыя. Вы зразумееце, якія рэчывы называюцца электралітамі і чым яны адрозніваюцца ад неэлектралітаў.

У курсе хіміі 9-га класа перад вамі раскрыецца дзіўны свет неарганічных рэчываў. Вы пазнаёміцеся з хіміяй неметалаў і металаў, вывучыце фізічныя і хімічныя ўласцівасці простых рэчываў і найважнейшых злучэнняў, а таксама іх практычнае ўжыванне. Пры гэтым вам давядзецца пазнаёміцца з асобым класам злучэнняў вугляроду — з арганічнымі рэчывамі. Вы даведаецеся пра асаблівасці гэтых рэчываў і іх ролю ў навакольным свеце, у жыцці і дзейнасці чалавека.

Усе новыя тэрміны, паняцці і азначэнні, з якімі вы сустрэнецеся ў вучэбным дапаможніку, спецыяльна абазначаны і вылучаны, а вывады пасля кожнага параграфа прыведзены на каляровым фоне.

У вучэбным дапаможніку прыводзяцца шматлікія фатаграфіі і малюнкі, якія адлюстроўваюць знешні выгляд рэчываў і матэрыялаў, розных аб’ектаў, а таксама схемы, што паказваюць сутнасць хімічных ператварэнняў рэчываў і іх практычнае ўжыванне.

Матэрыял, які абагульняе і сістэматызуе інфармацыю, прадстаўлены ў выглядзе табліц. Лікавыя даныя, прыведзеныя ў табліцах, носяць даведачны характар і, як правіла, не прызначаны для запамінання.

 

pdf.png pick_himiya_be_9_shimanovitch.pdf
Дата 10.11.2019 18:37:20 Размер файла 16 MB Завантажити 0

Схожі матеріали (за тегом)