Беларуская мова

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская мова 9 клас Валочка Васюковіч Зелянко 2019

Білоруська мова. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Г.М.Валочка, Л.С.Васюкович, О.В.Зелянко
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2019
  • Сторінок: 216
  • Формат файлу: pdf

Усе мовы свету падзяляюцца на асобныя трупы. У адну трупу ўваходзяць мовы, блізкія граматычным складам, фанетычнай сістэмай, лексікай.

Беларуская мова належыць да індаеурапейскай сям і моу, славянскай трупы, якая дзеліцца на тры падгрупы: у сходнеславянскую, заходнеславянскую, паўднёваславянскую. Блізкасць славянскіх моў тлумачыцца тым, што ў пэўны перыяд продкі сучасных славянскіх народаў жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі і мелі цесныя сувязі, якія ажыццяўляліся з дапамогай мовы.

Ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца болынасць аднолькавых галосных і зычных гукаў. Лексіка славянскіх моў уключае значную колькасць аднолькавых слоў. Тэта назвы частак цела чалавека (рука, нага, галава), прадметаў побыту (бочка, вядро), асоб паводле сваяцкіх адносін (дзіця, нявестка), раслін (дуб, яблык), атмасферных з’яў (дождж, снег), часавых паняццяў (год, месяц) і інш.

Кожная са славянскіх моў мае і свае, толькі ёй уласцівыя рысы, якія адрозніваюць яе ад іншых моў. Беларуская мова характарызуецца такімі спецыфічнымі рысамі ў галіне фанетыкі, як яканне (сястра, вясна), дзеканне і цеканне (дзеці, падзяліць), падаўжэнне зычных (збожжа, вяселле), наяўнасць гука [ў], чаргаванне [ў] з [в], [л] (траўка, жоўты), прыстаўныя гукі (ільняны, вусны), чаргаванні галосных [ро] — [ры], [ло] — [лы] (дровы — дрывотня, глотка — глытаць) і інш.

 

pick_biloruska_mova_be_ru_9_valochka.pdf
9 MB
9

Схожі матеріали