Інфарматыка

9 клас Перегляди: 706
Купити
Інформатика. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 168
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія дзевяцікласнікі!

 

Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па інфарматыцы. Гэта навука становіцца найважнейшым складальнікам усёй сістэмы навуковага пазнання і вызначае шляхі фарміравання інфармацыйнага грамадства, заснаванага на ведах.

Паскарэнне тэмпаў росту аб’ёмаў інфармацыі прывяло да неабходнасці шукаць новыя шляхі для захоўвання і апрацоўкі інфармацыі і спрыяла з’яўленню і развіццю воблачных тэхналогій. У пачатку XXI ст. валоданне камп’ютарнымі інфармацыйнымі тэхналогіямі стала такім жа важным элементам агульнай культуры сучаснага чалавека, як уменне пісьменна пісаць і правільна выказваць свае думкі. Метады інфармацыйнага мадэлявання адкрываюць новыя магчымасці для вывучэння прыроды, чалавечага грамадства і інш.

Мы, аўтары вучэбнага дапаможніка, паспрабавалі зрабіць так, каб вы змаглі засвоіць неабходныя сучаснаму чалавеку веды і атрымаць адпаведныя навыкі. Спадзяёмся, што гэта дапаможа вам у рашэнні розных практычных задач.

Матэрыял вучэбнага дапаможніка падзелены на дзве калонкі. Колер фону дапаможа вам разабрацца ў прызначэнні змешчанай на ім інфармацыі:
— асноўныя матэрыялы, абавязковыя для вывучэння;
— прыклады, якія ілюструюць асноўныя матэрыялы;
— азначэнні асноўных паняццяў;
— гістарычныя звесткі, інфармацыя пра вучоных, якія ўнеслі.

 

pdf.png pick_informatika_be_9_kotov.pdf
Дата 04.11.2019 20:25:18 Размер файла 11 MB Завантажити 1

Схожі матеріали (за тегом)