Хімія

9 клас Перегляди: 1431
Купити
Хімія. Підручник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2012
• Сторінок: 240
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Вы працягваеце сваё падарожжа ў дзіўную краіну пад назвай Хімія, асновы мовы якой вы ўжо асвоілі, даведаліся аб розных хімічных рэчывах і іх уласцівасцях, а галоўнае, зразумелі, што хімія — гэта навука аб хімічных ператварэннях рэчываў, якая вывучае перш за ўсё самыя разнастайныя хімічныя рэакпыі.

У 8-м класе вы пазнаёміліся з перыядычным законам — асновай сучаснай хіміі, усяго прыродазнаўства, навучыліся карыстацца перыядьтчнай сістэмай хімічных элементаў. Гэтыя веды разам з уяўленнямі аб будове атамаў, якія атрыманы вамі пры вывучэнні курсаў фізікі і хіміі, дапамаглі зразумець асновы тэорыі будовы рэчываў: што такое хімічная сувязь, як уплывае будова рэчываў на іх уласцівасці.

Вы ўжо ведаеце, што ўсе хімічныя элементы падзяляюцца на металы і неметалы. У 9-м класе вы будзеце болын падрабязна вывучаць хімію неметалаў, фізічныя і хімічныя ўласцівасці простых рэчываў і важнейшых злучэнняў, якія яны ўтвараюць, іх прымяненне ў жыцці і дзейнасці чалавека.

У гэтым навучальным годзе вы таксама пазнаёміцеся з новым для вас раздзелам хіміі — арганічнай хіміяй, якая вывучае арганічныя рэчывы. Да арганічных адносяцца рэчывы, якія абавязкова змяшчаюць у сваім саставе вуглярод. Такіх рэчываў, прыродных і атрыманых хімічным шляхам, болын за 60 млн, некаторыя з іх вам знаёмы са штодзённага жыппя, напрыклад глюкоза, цукроза, крухмал, воцатная і лімонная кіслоты, метан, поліэтылен, капрон, нейлон і інш.

Новыя тэрміны, паняцці, азначэнні ў падручніку адзначаны знакам и колерам, вывады пададзены на каляровым фоне.

Малюнкі дапамогуць больш наглядна ўявіпь будову розных рэчываў, іхуласцівасці і галіны прымянення, а таксама працэсы, аб якіх гаворыцца ў тэксце. Інфармацыя ў табліцах мае даведачны характар і, як правіла, не прызначана для запамінання. У канцы параграфаў ёсць вывады. Прачытайце іх, гэтым вы пра-верыце, як засвоены матэрыял.

Акрамя асноўнага тэксту, у параграфах пададзена рубрыка «Цікава ведапь», у якой прыводзяцца цікавыя факты з гісторыі развітіцця хіміі, аб знаходжанні рэчываў у прыродзе і іх выкарыстанні.

Пасля кожнага параграфа прапанаваны пытанні, заданні і разліковыя задачы, прызначаныя для самастойнай работы. Выкананне гэтых заданняў будзе садзейнічаць больш якаснаму засваенню зместу вучэбнага прадмета.

 

pdf.png pick_himiya_be_ru_10_vasilevska.pdf
Дата 17.05.2017 13:51:00 Размер файла 15 MB Завантажити 26

Схожі матеріали (за тегом)