Біялогія

9 клас Перегляди: 2066
Купити
Біологія. Навчальний посібник для 9 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2011
• Сторінок: 207
• Формат файлу: pdf

 

Сябры!

 

Вы пачынаеце вывучэнне новага раздзела школьнага курса біялогіі. 3 яго вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуе арганізм чалавека. Зразумееце, што чалавек мае мноства анатамічных і фізіялагічных прымет, якія аб’ядноўваюць яго з іншымі млекакормячымі.

Аднак не ўсе якасці і здольнасці чалавека могуць быпь растлумачаны выключна з біялагічных пазіцый. Чалавек — глыбока сацыяльная істота. Сапраўды чалавечае фарміруецца ў ім у працэсе жыпця ў грамадстве, якое развіваецца па законах, адрозных ад біялагічных.

Такім чынам, як прадстаўнік жывёльнага свету чалавек падпарадкоўваецца законам біялагічнай эвалюцыі, а як суб’ект грамадска-гістарычнай дзейнасці і культуры — сацыяльным законам, па якіх жыве чалавечае грамадства.

Падчас напісання вучэбнага дапаможніка аўтары ўлічвалі важнейшы аспект сучаснай школьнай біялагічнай адукацыі — яе накіраванасць на выхаванне беражлівых адносін да ўласнага здароўя на аснове глыбокага пазнання свайго арганізма.

Сёння ўжо ні для каго не сакрэт, што нездавальняючы стан здароўя шмат у чым тлумачыцца няведаннем уласнага арганізма, яго анатама-фізіялагічных асаблівасцей. Авалодванне тэарэтычнымі ведамі і карыснымі гігіенічнымі навыкамі, прыёмамі загартоўвання і даўрачэбнай дапамогі — вось далёка няпоўны пералік таго, што пра-паноўваецца вывучыць у межах гэтага курса.

Атрыманыя веды дапамогуць вам правільна пабудаваць свой расклад дня, рацыянальна выкарыстоўваць час для вучобы і адпачынку, што несумненна палепшыць якасць жыппя і ўмацуе здароўе.

Спадзяёмся, што ў працэсе вывучэння гэтага курса ў вас сфарміруецца ўяўленне пра біялогію як пра жывую, цікавую і выключна важную для жыппя навуку.

 

pdf.png pick_biologiya_be_9_maschenko.pdf
Дата 21.04.2017 12:21:00 Размер файла 10 MB Завантажити 5

Схожі матеріали (за тегом)