Геаграфія

8 клас Перегляди: 1770
Купити
Географія материків та країн. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2014
• Сторінок: 230
• Формат файлу: pdf

 

Дорогие учащиеся!

 

«Геаграфія мацерыкоў і краін» разлічана на вывучэнне ў 8-х і 9-х класах. У 8-м класе ў раздзеле «Агульны геаграфічны агляд зямнога шара» вы будзеце вывучаць агульныя заканамернасці прыроды Зямлі, сучаснае насельніцтва свету, яго гаспадарчую дзейнасць, міжнароднае супрацоўніцтва. Вы даведаецеся аб асаблівасцях матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў розных краін, вывучыце праблемы захавання прыроднай разнастайнасці і ўстойлівага развіцця.

У раздзеле «Рэгіянальны геаграфічны агляд зямнога шара» вы пазнаёміцеся з прыродай мацерыкоў і акіянаў, развіппём і размяшчэннем насельніцтва і гаспадаркі на мацерыках і ў асобных краінах. Пры вывучэнні геаграфічных адкрыццяў і даследаванняў мацерыкоў вас чакае знаёмства з вядомымі даследчыкамі. Мы спадзяёмся, што іх лёсы запаляць у вашых сэрцах прагу да новых пазнанняў, імкненне да пошукаў і адкрыццяў і будуць прыкладам выхавання моцнага і мэтанакіраванага характару. Веданне палітычнай карты дапаможа вам арыентавацца ў падзеях, якія адбываюцца ў свеце, самастойна аналізаваць іх і давапь аб’ектыўную ацэнку. Вывучэнне насельніцтва і геаграфіі культуры дазволіць вам болын даведацца аб самім чалавеку, задумацца аб каштоўнасцях людзей на Зямлі, выхаваць у сабе павагу да пачуццяў людзей розных культур і веравызнанняў.

Вашы поспехі па геаграфіі ў многім будуць залежаць ад вашага ўмення самастойна працаваць з матэрыялам, выкладзеным у дапаможніку. Вучэбны дапаможнік мае наступную структуру: «апераджальныя заданні» перад кожнай тэмай; «асноўныя пытанні» ў пачатку параграфа; заданні, прапанаваныя па тэксце вывучэння параграфа; заданні пасля кожнага параграфа; рубрыка «Абагульняем» пасля вывучэння ўсёй тэмы.

«Апераджальныя заданні», змешчаныя перад кожнай тэмай вучэбнага дапаможніка, запрашаюць вас у бібліятэкі для работы з дадатковай літаратурай, да мэтанакіраванага прагляду тэлеперадач, выкарыстання матэрыялаў сеткі Інтэрнэт. Гэтыя заданні не з’яўляюцца абавязковымі, аднак іх выкананне рыхтуе фундамент для ўзвядзення чарговага паверха ведаў. Адказы на падрыхтаваныя пытанні вам пажадана выкарыстоўваць на ўроках.

Заданні, прапанаваныя па тэксце вывучэння параграфа, патрабуюць умення карыстацца картамі рознага маштабу і зместу, ілюстрацыямі вучэбнага дапаможніка, дадатковымі крыніцамі.

 

pdf.png pick_geografiya_be_8_lopuh.pdf
Дата 13.04.2017 11:57:00 Размер файла 15 MB Завантажити 9

Схожі матеріали (за тегом)